Праграма МВА справядліва займае цэнтральнае месца ў структуры праграм Цэнтру бізнэс-адукацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Праграма распрацаваная і прызначаная для прафесійнай менеджэрскай аўдыторыі.
Праграма МВА стваралася і рэалізоўваецца пры падтрымцы ўраду Ірландыі ў асобе амбасадара Ірландыі ў Літве і Беларусі Донала Дэнэма. Неацэнны ўклад у распрацоўку праграмы ўнеслі выкладчыкі вядучай ірландскай бізнэс-школы Кемі пры ўніверсітэце Лімерыка.
Місія праграмы МВА ЕГУ: “Мы садзейнічаем уключэнню Беларусі і суседніх краін у дзелавую і інтэлектуальную прастору Еўрапейскага Саюза, фармуючы нешаблонныя веды ў сферы бізнэсу і эканомікі, навучаючы дзейных людзей нестандартнаму мысленню». ”.
МВА ЕГУ – гэта праграма, спецыяльна распрацаваная для прафесійнай менеджэрскай аўдыторыі. Рознабаковы склад аўдыторыі дазволіць вам атрымаць веды і навыкі не толькі непасрэдна ад выкладчыкаў, але і ад дасведчаных калегаў падчас бесперапыннай групавой працы. Наш выпускнік будзе бачыць «Вялікую карціну» сучаснага свету.
Канцэпцыя праграмы МВА заснаваная на спалучэнні традыцыйных бізнэс-дысцыплін (Стратэгічны менеджмент, Карпаратыўныя фінансы, Чалавечыя рэсурсы і арганізацыйныя паводзіны) з нетрадыцыйнымі, якія ахопліваюць праблемнае поле сучаснага менеджэра (Эканоміка, інстытуты і асяроддзе бізнэсу, Стратэгічныя маркетынгавыя рашэнні, Глабальныя эканамічныя трэнды і канкурэнтаздольнасць, Кіраванне ведамі і інфармацыйныя сістэмы, Крэатыўныя стратэгіі, інавацыі і прадпрымальніцтва і інш.).
Выкладчыкамі праграмы МВА Цэнтру бізнэс-адукацыі ЕГУ з'яўляюцца высокакваліфікаваныя прадстаўнікі беларускай акадэмічнай і бізнэс супольнасцяў і вядучыя навукоўцы і выкладчыкі партнёрскай Бізнэс-школы Кемі Універсітэта г. Лімерыка, Ірландыя.
Усе выкладчыкі маюць значны практычны досвед вядзення бізнэсу і непасрэдна ўключаныя ў навукова-даследчую дзейнасць, што забяспечвае актуальнасць перадаваных ведаў.
Заняткі на праграме МВА будуць арганізаваныя наступным чынам:
Выкладчыкі праграмы выкарыстоўваюць розныя методыкі навучання (лекцыі-прэзентацыі, дыскусіі, групавыя заданні, кейсы, ARL і іншыя) для максімізацыі эфектыўнасці праграмы.
Выпускная магістарская праца мяркуе рэалізацыю атрыманых ведаў і сфармаваных уменняў для рашэння важных праблем бізнэсу ўдзельнікаў праграмы.
Прыём заявак на праграму МВА ЕГУ ўжо пачаты.
Аплата ўдзелу ў праграме ў памеры 7 500 еўра ажыццяўляецца некалькімі плацяжамі. Існуе сістэма зніжак.