Еўрапейскі гуманітарны універсітэт дае унікальныя магчымасці атрымання праз дыстанцыйную адукацыю цэлага шэрагу спецыяльнасцяў, запатрабаваных на беларускім і еўрапейскім рынках працы, і прапануе навучанне па наступных праграмах:
Пры паступленні на завочныя праграмы ЕГУ:
ЕГУ працягвае еўрапейскую традыцыю класічнай гуманітарнай адукацыі, фармуючы ў студэнтаў навыкі крытычнага, крэатыўнага мыслення і адкрытасць да інавацый. Студэнты і выпускнікі ЕГУ маюць шырокія перспектывы самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферах, а таксама магчымасць удзелу ў міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.). Ва універсітэце працуюць вядучыя беларускія і замежныя выкладчыкі. Па заканчэнні бакалаўрскіх праграм выпускнікі універсітэта маюць магчымасць працягнуць адукацыю ў магістратуры ЕГУ і іншых еўрапейскіх ВНУ.
|
Праграма |
Адрас |
| Медыя i візуальны дызайн | designdistance @ ehu.lt |
| Культурная спадчына і турызм | tourismdistance @ ehu.lt |
| Медыя і камунікацыя (са спецыялізацыямі) | mediadistance @ ehu.lt |
| Міжнароднае права | lawdistance @ ehu.lt |
| Паліталогія і еўрапейскія даследаванні | politdistance @ ehu.lt |
| Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва | artdistance @ ehu.lt |
Увага! Пры адсылцы паведамленняў, калі ласка, не забудзьце выдаліць прабелы ў электронным адрасе бакалаўрскай праграмы злева і справа ад знака "@" (прабелы надрукаваныя ў мэтах абароны ад спаму). Напр., адрас, указаны ў нас на сайце як "name @ university.lt", у полі "Каму" вашага электроннага ліста павінен быць уведзены ў такім выглядзе: name@university.lt.
09.02.12
Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Далей09.02.12
Больш за 50 бізнэсоўцаў ды іншых асобаў, зацікаўленых у магчымасцях развіцця бізнэсу ў Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемстве фармату “бізнэс для бізнэсу”, якое было зладжана супольна Дацкай Гандлёвай Палатай у Літве, яе паўночнымі сястрынскімі гандлёвымі палатамі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) 31 студзеня ў гатэлі “Radisson Blu Astorija” ў Вільні.
Далей03.02.12 - 14.02.12
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.
Далей