Беларуская | English | Lietuvių | Русский

Кошт навучання

БАКАЛАЎРСКАЯ ШКОЛА
КУРСЫ ДЫСТАНЦЫЙНАГА НАВУЧАННЯ
МАГІСТАРСКАЯ ШКОЛА
ПАРАДАК АПЛАТЫ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт паведамляе пра тарыфы платы за навучанне і фінансавую падтрымку студэнтаў у 2010/2011 навучальным годзе.


БАКАЛАЎРСКАЯ ШКОЛА: вочная форма навучання

Тарыфы для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь:

Праграмы ЕГУ Тарыф для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь
ВОЧНЫЯ бакалаўрскія праграмы 1200 еўра за навучальны год


Традыцыйна ЕГУ аказвае фінансавую падтрымку студэнтам у адпаведнасці з вынікамі ўступных выпрабаванняў, экзаменацыйных сесій, а таксама з улікам сацыяльных фактараў (дзеці-сіроты, стан здароўя і г.д.):

  1. каля 20 працэнтаў студэнтаў могуць разлічваць на гранты, якія цалкам пакрываюць кошт навучання за год (адразу пасля паступлення);

  2. каля 50 працэнтаў студэнтаў могуць атрымаць зніжку ў памеры ад 200 да 800 еўра (адразу пасля паступлення);

  3. штогод Універсітэт вылучае стыпендыі лепшым студэнтам у памеры ад 1000 да 2000 еўра ў год. Колькасць стыпендый для кожнага курса вызначаецца донарамі Універсітэта.

Тарыфы для асобаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь:

Праграмы ЕГУ Тарыф для асобаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь
ВОЧНЫЯ бакалаўрскія праграмы 1500 еўра за навучальны год


Грамадзяне Літвы, якія паступілі ў ЕГУ праз рэгістрацыю ў сістэме LAMA-BPO і выйгралі права на месца, якое фінансуецца дзяржавай, аплачваюць толькі розніцу паміж устаноўленай платай за навучанне і платай, што фінансуецца дзяржавай.

Для найлепшых студэнтаў бакалаўрскіх праграм з Літвы, Украіны, Латвіі і Эстоніі Міжнароднай Кіруючай Радай ЕГУ створаны стыпендыяльны фонд імя Уладзіміра Фурса. Стыпендыі прысуджаюцца паводле акадэмічных вынікаў.

У пачатак старонкі


БАКАЛАЎРСКАЯ ШКОЛА: завочная форма навучання

Тарыфы для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь:

Праграмы ЕГУ Тарыф для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь
ЗАВОЧНЫЯ бакалаўрскія праграмы 600 еўра за навучальны год


Тарыфы для асобаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь:

Праграмы ЕГУ Тарыф для асобаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь
ЗАВОЧНЫЯ бакалаўрскія праграмы 1200 еўра за навучальны год


КУРСЫ ДЫСТАНЦЫЙНАГА НАВУЧАННЯ

Тарыфы для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян іншых краін:

Праграмы ЕГУ Тарыф для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадзян іншых краін
Курсы дыстанцыйнага навучання 20 еўра за крэдыт

У пачатак старонкі


МАГІСТАРСКАЯ ШКОЛА

Тарыфы для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь:

Праграмы ЕГУ Тарыф для грамадзян і сталых рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь
Магістарскія праграмы 600 еўра за навучальны год
MBA (Бізнэс-адміністраванне) Інфармацыя будзе даступная ўвесну 2010 г.


Тарыфы для асобаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь:

Праграмы ЕГУ Тарыф для асобаў, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь
Магістарскія праграмы 2200 еўра за навучальны год
MBA (Бізнэс-адміністраванне) Інфармацыя будзе даступная ўвесну 2010 г.

У пачатак старонкі


ПАРАДАК АПЛАТЫ

Плату за навучанне студэнты бакалаўрыяту вочнай і завочнай формы навучання могуць уносіць роўнымі часткамі два разы на год. Першая выплата мусіць быць зробленая да 31 ліпеня 2010 г.

Для студэнтаў, якія навучаюцца на магістарскіх праграмах, першая выплата мусіць быць зробленая да 15 жніўня 2010 г.

Наступныя выплаты павінны быць зробленыя не пазней за 15 каляндарных дзён пасля пачатку семестра.

Рэквізіты ЕГУ для банкаўскага пераводу

Europos Humanitarinis Universitetas
Адрас Універсітэта: Tauro 12, Vilnius, LT-01114, Lithuania
№ рахунку: LT16 7044 0600 0581 3699
Назва банка: AB SEB bankas
Код банка: 70440
SWIFT - BIC CBVI LT 2X

Банк-карэспандэнт для пераводаў у еўра: Dresdner Bank, Frankfurt, SWIFT DRES DE FF.

Банк-карэспандэнт для пераводаў у далярах ЗША: Deutsche Bank Trust Company Americas, New York, SWIFT BKTR US 33.

Плата за навучанне можа быць ажыццёўлена банкаўскім пераводам на разліковы рахунак Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ці ўнесеная ў касу ЕГУ.

Аплата можа быць рэалізаваная ў еўра, далярах ЗША ці літоўскіх літах па курсе, усталяваным Цэнтральным банкам Літоўскай Рэспублікі на дзень аплаты.

У пачатак старонкі


 
 

Версія для друку

СПАСЫЛКI ДА ТЕМЫ

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use