У 2008-2009 навучальным годзе навучанне на дыстанцыйных курсах платнае.
З кожным слухачом складаецца дамова на атрыманне адукацыйных паслуг у рамках навучальнага пакету, які фармуецца са спісу курсаў у адпаведнасці з заяўкамі слухачоў. У дамове прыводзяцца банкаўскія рэквізіты для аплаты. Кошт 1 крэдыту — 15 еўра. Калі Вы абралі, напрыклад, курс "Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі", то гэты курс з'яўляецца двухкрэдытным і яго кошт будзе складаць 30 еўра. Калі ласка, майце на ўвазе, што аплата паслугі пераводу грошай і іншыя магчымыя камісіі, звязаныя з унясеннем аплаты за навучанне, аплачваюцца за кошт слухача дадаткова; гэтая сума ў кошце курсу не ўлічваецца.
Для аплаты навучальнага пакету дыстанцыйных курсаў Вы можаце скарыстацца наступнымі паслугамі банкаў:
Калі ласка, майце на ўвазе, што ў залежнасці ад выбару спосабу аплаты кожны слухач павінен за свой кошт (звыш кошту навучальнага пакету) аплаціць паслугу банкаўскага пераводу і камісію. У шэрагу выпадкаў банк бярэ толькі камісійны збор. Сума аплаты паслуг банка (для Беларусі) можа складаць ад 3% ад кошту навучальнага пакету і вышэй. Уся адказнасць за выбар спосабу аплаты і аплату паслуг банка ўскладаецца на платніка.
Пры паступленні ў будучыні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ завочнай формы навучання і прад'яўленні адпаведных пасведчанняў і сертыфікатаў ЕГУ аб паспяховым завяршэнні дыстанцыйных курсаў слухачам можа быць зроблены перазалік адпаведных дысцыплін і трансферт крэдытаў па ўсталяваных стаўках кошту асобных навучальных дысцыплін, дзейных для студэнтаў завочнага аддзялення ў бягучым годзе.
Асноўным разліковым рахункам для аплаты адукацыйных паслуг ЕГУ з'яўляецца наступны::
Sąskaitos Nr. (№ рахунка): LT16 7044 0600 0581 3699
Bankas (Назва банка): AB SEB Vilniaus bankas
Banko kodas (Код банка): 70440
SWIFT: CBVI LT 2X
SWIFT: DRESDEFF
У прызначэнні плацяжу належыць указаць форму навучання, а таксама прозвішча і імя студэнта, калі аплата праводзіцца не ад сябе.
Прыклад: Дыстанцыйныя курсы, Іваноў Пётр.