Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Адукацыйныя праграмы > Дыстанцыйныя праграмы > Курсы дыстанцыйнага навучання

Курсы дыстанцыйнага навучання

Фото В.Руселика для Интернет-конкурса ЕГУ Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт не толькі падае ўнікальныя магчымасці набыцця вышэйшай адукацыі двух узроўняў у вочным і завочным фарматах, але таксама прапаноўвае навучанне па асобных дыстанцыйных курсах з мэтай падвышэння кваліфікацыі па цэлым шэрагу спецыяльнасцяў. Вы можаце атрымаць адукацыю ў ЕГУ па наступных кірунках: дызайн, гісторыя, медыя і камунікацыя, паліталогія, права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, філасофія.

Падрабязней аб дыстанцыйным навучанні

 

8 жніўня 2011 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пачнецца рэгістрацыя слухачоў на курсы дыстанцыйнага навучання.

У восеньскім семестры 2011/12 навучальнага года для вывучэння ў дыстанцыйным фармаце прапануюцца каля 100 курсаў бакалаўрскага ўзроўню.

Каб зарэгістравацца на курсы, неабходна запоўніць Анкету дыстанцыйнага слухача. Анкета размешчаная на сайце Анкета абітурыента ЕГУ. Інструкцыю па стварэнні ўліковага запісу Вы можаце знайсці тут.

Навучанне адбываецца ў Сістэме дыстанцыйнага навучання ЕГУ “Moodle”. Падрабязную інфармацыю  пра асаблівасці навучання і рэгістрацыі Вы знойдзеце ў раздзеле Дыстанцыйнае навучанне.

Тыя, хто хоча запісацца на дыстанцыйныя курсы ЕГУ, павінныя ўважліва азнаёміцца са спісам курсаў (і іх коштам), анатацыямі да іх, а таксама з патрабаваннямі да ўдзельнікаў.

Рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы завершыцца 11 верасня 2011 года.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся, калі ласка, на адрас distance@ehu.lt.



Кірункі навучання

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт пачаў развіваць праграмы дыстанцыйнага навучання адразу пасля свайго вымушанага закрыцця ў 2004 г. у Мінску (Беларусь). У 2005 годзе пасля аднаўлення дзейнасці ўніверсітэта ў Вільнюсе (Літва) быў зроблены першы набор на паўнавартасныя завочныя праграмы і дыстанцыйныя курсы. Сёння, зрабіўшыся слухачом дыстанцыйнага курсу ЕГУ, навучаючыся на рускай і/або беларускай мовах, можна прэтэндаваць на атрыманне сертыфікату як па асобным курсе, так і па адным з кірункаў навучання ва ўніверсітэце: «Беларусістыка: Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія», «Візуальны дызайн і медыя», «Культурная спадчына і турызм», «Медыя і камунікацыя», «Міжнароднае права», «Паліталогія і еўрапейскія даследаванні», «Сацыяльная і палітычная філасофія», «Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва». Большасць студэнтаў універсітэта - а іх сёння больш за 1500 - атрымліваюць адукацыю он-лайн, выкарыстоўваючы для гэтага сайт EHUMoodle.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт актыўна развівае міжнародныя праекты ў кірунку он-лайн адукацыі. Супольны праект з Дзяржаўным універсітэтам штату Нью-Йорк (SUNY, ЗША) накіраваны на развіццё праграм завочнай адукацыі ў ЕГУ і распрацоўку сумесных курсаў, на якіх змогуць навучацца студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і студэнты SUNY. Партнёр ЕГУ па развіцці яго завочных праграм у рамках гэтага праекту з'яўляецца адным з сусветных лідэраў у сферы дыстанцыйнай адукацыі.

Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта былі распрацаваныя пры фінансавай падтрымцы фонду "Еўразія", Інстытута адкрытага грамадства і іншых донараў.


Кошт навучання і аплата адукацыйных паслуг


    Кантакты

    Кірунак навучання

    Адрас

    Беларусістыка:Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія belordistance @ ehu.lt
    Медыя i візуальны дызайн designdistance @ ehu.lt
    Культурная спадчына і турызм tourismdistance @ ehu.lt
    Медыя і камунікацыя (са спецыялізацыямі) mediadistance @ ehu.lt
    Міжнароднае права lawdistance @ ehu.lt
    Паліталогія і еўрапейскія даследаванні phildistance @ ehu.lt
    Сацыяльная і палітычная філасофія phildistance @ ehu.lt
    Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва artdistance @ ehu.lt

    Увага! Пры адсылцы паведамленняў, калі ласка, не забудзьце выдаліць прабелы ў электронным адрасе напрамку навучання злева і справа ад знака "@" (прабелы надрукаваныя ў мэтах абароны ад спаму). Напр., адрас, указаны ў нас на сайце як "name @ university.lt", у полі "Каму" вашага электроннага ліста павінен быць уведзены ў такім выглядзе: name@university.lt.


    Навіны

    • 08.05.12

      Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) атрымалі магчымасць праверыць свае дыпламатычныя здольнасці на першай у Літве канферэнцыі Мадэлі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (MUN), якая прайшла ў Вільні.

      Далей
    • 07.05.12

      Час, калі рэвалюцыя прынясе свабоду егіпецкаму грамадству, яшчэ наперадзе, сказаў мастак Махамед Алаа (Mohamed Alaa), выступаючы ў межах публічнай дыскусіі «Мастацтва і рэвалюцыя», арганізаванай Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ).

      Далей
    Усе навіны

    Аб’явы

    • 17.05.12 - 19.05.12

      19 траўня 2012 г. у аўд. 301 навучальнага корпуса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў межах міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі» адбудзецца круглы стол на тэму «Асаблівасці камунікацыі вынікаў палітычных кампаній у Беларусі». Мерапрыемства прысвечанае памяці вядомага беларускага палітолага, выкладчыцы ЕГУ Святланы Андрэеўны Навумавай, адной са сфер прафесійных зацікаўленняў якой была палітычная камунікацыя.

      Далей
    Усе аб’явы

    СПАСЫЛКI ДА ТЕМЫ

    Rambler's Top100 © 2007 EHU
    Acknowledgements and Terms of Use