Дні адчыненых дзвярэй у 2010 годзе адбудуцца 20 сакавіка, 17 красавіка і 22 мая.
У адзін з гэтых дзён вы зможаце зрабіць экскурсію па навучальным корпусе і асабіста пазнаёміцца з супрацоўнікамі адміністрацыі, выкладчыкамі і студэнтамі. Таксама з дапамогай візіту ва універсітэт магчыма ўжо зараз пачаць працэс паступлення: эсэ, напісаныя гэтымі днямі ва універсітэце, будуць прымацца да разгляду прыёмнай камісіяй пры паступленні.
Месца правядзення:навучальны корпус ЕГУ, вул. Валакупю (Valakupiu), 5. Нумар аўдыторыі будзе пазначаны на аб’яве пры ўваходзе ва універсітэт.
Пачатак асноўнай праграмы: 11.00.
У праграме сустрэчы:
Мы просім наведвальнікаў Дзён адчыненых дзвярэй загадзя папярэдзіць нас пра свой прыезд, запоўніўшы форму заявы. У выпадку ўзнікнення пытанняў адносна ўдзелу ў Днях адчыненых дзвярэй, пішыце на адрас opendoors @ ehu.lt
Увага! Для ўдзелу ў Дні адчыненых дзвярэй беларускія абітурыенты, грамадзяне і рэзідэнты Беларусі, у якіх няма нацыянальнай літоўскай ці шэнгенскай візы, могуць скарыстацца дапамогай універсітэта ў падачы дакументаў на візу ў амбасаду Літвы не ў парадку агульнай чаргі. Віза з’яўляецца платнай, яе кошт складае 60 еўра.
Заявы да ўдзелу ў Днях адчыненых дзвярэй прымаюцца да пазначанага ніжэй тэрміну:
|
Дата правядзення Дня адчыненых дзвярэй |
Крайні тэрмін падачы заяваў без візавай падтрымкі |
Крайні тэрмін падачы заяваў і пашпартных дадзеных для візавай падтрымкі |
| 20 сакавіка 2010 г. | 18 сакавіка 2010 г., 14:00 | 8 лютага 2010 г., 14:00 |
| 17 красавіка 2010 г. | 15 красавіка 20010 г., 14:00 | 5 сакавіка 2010 г., 14:00 |
| 22 мая 2010 г. | 20 мая 2010 г., 14:00 | 12 красавіка 2010 г., 14:00 |
Азнаёмцеся, калі ласка, з рэкамендацыямі для наведвальнікаў Дзён адчыненых дзвярэй у ЕГУ.
Задаць пытанні пра паступленне і навучанне ў ЕГУ і атрымаць кампетэнтныя адказы на іх можна таксама пасродкам віруальнага камунікавання з адміністрацыяй праграм па агульнай электроннай пошце admission @ ehu.lt альбо па электронных адрасах праграм, якія мы можаце знайсці ў аб'яве пра пачатак прыёмнай кампаніі і ў раздзеле «Абітурыентам» на форуме студэнтаў ЕГУ.