1. Формы і тэрміны навучання
Навучанне на бакалаўрскіх праграмах можа праводзіцца ў дзённай і завочнай формах. Пры навучанні на завочным аддзяленні шырока выкарыстоўваюцца дыстанцыйныя адукацыйныя праграмы універсітэта.
Парадак падрыхтоўкі па ўсіх формах навучання вызначаецца Акадэмічнай радай бакалаўрскіх праграм і фіксуецца ў "Інструкцыі па арганізацыі навучальнага працэсу і парадку распрацоўкі і афармлення навучальна-метадычнай дакументацыі бакалаўрскіх праграм Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта", якая зацвярджаецца прарэктарам па навучальнай працы.
Атрыманая на адной ступені адукацыя розных формаў навучання з'яўляецца раўназначнай.
Студэнтам, якія ўжо атрымалі адну адукацыю ва універсітэце або ў іншых вышэйшых школах і якія атрымліваюць другую або некалькі вышэйшых адукацый, тэрмін навучання па рашэнні Акадэмічнай рады можа быць скарочаны, а частка крэдытаў папярэдняга навучання можа быць залічаная ў вызначаным парадку.
Аб'ём навучання на бакалаўрскіх праграмах лічыцца ў крэдытах. Адзін крэдыт складае 40 акадэмічных гадзін працы студэнта.
Аб'ём бакалаўрскай праграмы складае не меней за 160 крэдытаў. Такі аб'ём адзіны для ўсіх формаў навучання.
Праграма навучання - гэта сукупнасць зместу, метадаў і прыёмаў навучання пэўнага напрамку.
Праграмы навучання падзяляюцца на галіны і напрамкі, якія вызначаюцца Урадам Літоўскай Рэспублікі.
Праграмы бакалаўрскай падрыхтоўкі ў ЕГУ распрацоўваюцца ў адпаведнасці з Рэгламентам, які ўсталёўвае агульныя патрабаванні да адукацыйных універсітэцкіх праграм паслядоўнага навучання ў Літоўскай Рэспубліцы.
Змест, віды і формы кантролю самастойнай працы студэнтаў бакалаўрскіх праграм вызначаюцца навучальнай праграмай той дысцыпліны, якая вывучаецца. Праекты або іншыя віды творчай самастойнай або навучальна-даследчай працы студэнта могуць быць уключаныя ў праграму ў якасці састаўной часткі пэўнага навучальнага курса.
Для асобных студэнтаў, пры наяўнасці ў іх уважлівых прычын, выкладзеных у асабістай заяве, што падаецца на імя рэктара універсітэта з прыкладаннем пацвярджальных дакументаў, можа быць сфармаваная праграма навучання па індывідуальным плане.
Індывідуальны план навучання складаецца кіраўніком праграмы, узгадняецца з дэканам факультэта і зацвярджаецца прарэктарам па навучальнай працы.
Змест бакалаўрскай праграмы навучання вызначаюць тыя прадметы, якія вывучаюцца. Прадметы ў праграме навучання дзеляцца на абавязковыя, курсы на выбар з дадзенага раздзела навучальнага плану і курсы вольнага выбару студэнта. Іх прапарцыйныя суадносіны вызначаюцца Рэгламентам Літоўскай Рэспублікі, які ўсталёўвае агульныя патрабаванні да адукацыйных праграм, і адлюстроўваюцца ў навучальным плане і апісанні кожнай праграмы.
Абавязковыя прадметы складаюць аснову універсітэцкай адукацыі па выбранай праграме.
Курсы на выбар дапаўняюць адукацыю па выбранай праграме. Дадзеныя прадметы студэнт выбірае з прапанаванага адукацыйнай праграмай шэрагу прадметаў па правілах, усталяваных дадзенай праграмай.
Прадметы вольнага выбару студэнт можа выбіраць з усіх прадметаў, прапанаваных у любой адукацыйнай праграме універсітэта, праграмах іншых вышэйшых школ Літоўскай Рэспублікі або замежных універсітэтаў у вызначаным універсітэтам парадку.
Парадак правядзення навучальна-даследчай і навукова-даследчай працы студэнтаў, тэмы і кіраўнікі даследчых праектаў, а таксама тэмы і кіраўнікі выпускных бакалаўрскіх прац разглядаюцца і зацвярджаюцца Акадэмічнай радай бакалаўрскіх праграм.
3. Атрыманне адукацыі па дадатковай праграме бакалаўрскай падрыхтоўкі
Студэнты бакалаўрскіх праграм, пачынаючы з другога курса (як выключэнне - з другога семестра першага курса) могуць займацца, апрача асноўнай праграмы (major), па дадатковай бакалаўрскай праграме (minоr).
Права займацца па асноўнай і дадатковай праграмах даецца студэнтам, якія:
Запіс на дадатковую праграму праходзіць у наступным парадку:
Студэнт, па ўзгадненні з кіраўніком дадатковай праграмы, атрымоўвае дазвол слухаць курсы дадатковай праграмы ў адпаведнасці з зацверджаным індывідуальным навучальным планам на бягучы навучальны год як дзённа, так і ў дыстанцыйным рэжыме.
Навучальныя курсы дадатковай праграмы студэнт праходзіць бясплатна пры ўмове, што гэта не павялічвае колькасць навучальных груп або патокаў. Калі іх колькасць павялічваецца, пытанне аб памеры аплаты рашаецца рэктарам на аснове загаду № 01-32 ад 04.10.2006.
Пры ўмове поўнага выканання дадатковай праграмы з улікам трансферту крэдытаў студэнт атрымоўвае два дыпломы з прысуджэннем акадэмічных ступеняў бакалаўра па двух напрамках.
Калі індывідуальны навучальны план дадатковай праграмы выкананы студэнтам за перыяд навучання толькі часткова, другі дыплом не выдаецца, а ў дадатку да дыплома асноўнай праграмы запісваюцца навучальныя дысцыпліны з адзнакамі, вывучаныя па дадатковай праграме, што дасць магчымасць выпускніку-бакалаўру пашырыць спектр абраных магістарскіх праграм для працягу навучання. Па жаданні студэнта яму таксама можа быць прадстаўлена магчымасць завяршыць дадатковую праграму ў завочнай форме навучання.
Навучальны працэс ажыццяўляецца па прынцыпах шматмоўя і недапушчэння моўнага шавінізму. Навучанне ва універсітэце як "універсітэце ў выгнанні" можа весціся на рускай, беларускай, англійскай, нямецкай, французскай і іншых мовах у залежнасці ад патрабаванняў бакалаўрскай праграмы пэўнага навучальнага курса, выкладчыкаў і спецыялістаў замежных ВНУ і іншых замежных арганізацый, запрошаных выкладаць дадзены навучальны курс.
Навучальныя курсы замежных выкладчыкаў-візіцёраў і літоўскіх выкладчыкаў чытаюцца на выбар лектара на рускай, англійскай, нямецкай/французскай мове без перакладчыка.
Студэнты асвойваюць навучальны курс, рыхтуюць пісьмовыя працы, адказваюць на іспыце або заліку на той мове, на якой ішло выкладанне дадзенага прадмета.
Пры выкарыстанні ў навучальным працэсе дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь мову выкладання выбірае выкладчык, а мову навучання (падрыхтоўкі пісьмовых прац, вусных адказаў) выбірае студэнт. Навучальныя курсы, прысвечаныя гісторыі, культуры, палітычным працэсам у Рэспубліцы Беларусь, выкладаюцца і вывучаюцца студэнтамі, як правіла, на беларускай мове, як і ўсе спецыяльныя курсы на бакалаўрскай праграме па гісторыі і культуры Беларусі.
Асноўнымі відамі арганізацыі навучання на бакалаўрскіх праграмах з'яўляюцца: аўдыторная праца, самастойная праца студэнтаў, практычнае навучанне, навучанне ў дыстанцыйным рэжыме.
Аўдыторная праца - праца пад кіраўніцтвам выкладчыка ў навучальных памяшканнях. Асноўнымі відамі аўдыторных заняткаў з'яўляюцца лекцыі, семінарскія заняткі і іншыя віды аўдыторных заняткаў. Да аўдыторнай працы прыраўноўваюцца асобныя навучальныя курсы (раздзелы навучальных курсаў), якія праводзяцца ў дыстанцыйным рэжыме.
Працягласць аўдыторнай працы вызначаецца ў акадэмічных гадзінах: 1 акадэмічная гадзіна роўная 45 хвілінам. Працягласць заняткаў без перапынку павінна складаць не больш за 1 гадзіну 30 хвілін.
Самастойная праца студэнтаў уключае: самастойнае вывучэнне студэнтамі асобных тэм навучальнага курса, аналіз рэкамендаванай літаратуры, выкананне пісьмовых кантрольных прац, падрыхтоўку выніковых рэфератаў альбо эсэ па вывучаным курсе і інш. Віды самастойнай працы і формы кантролю яе выканання вызначаюцца кожнай бакалаўрскай праграмай і падрабязна выкладаюцца ў працоўнай праграме навучальнага курса.
Практычнае навучанне - гэтае навучанне пад кіраўніцтвам кіраўніка практыкі, падчас якога правяраецца ўменне студэнтаў выкарыстоўваць атрыманыя ва універсітэце веды на практыцы. Парадак праходжання практыкі вызначаецца асобным Палажэннем, якое зацвярджаецца Сенатам Універсітэта па прадстаўленні Акадэмічнай рады.
Навучанне ў дыстанцыйным рэжыме - адмысловая адукацыйная тэхналогія, якая дазваляе ўвесці ў адукацыйны працэс сучасныя сродкі камунікацыі і апрацоўкі інфармацыі і якая забяспечвае ўзаемадзеянне паміж выкладчыкам і навучэнцамі, паміж навучэнцамі, а таксама паміж навучэнцамі і адукацыйнымі рэсурсамі пераважна праз сучасныя камунікацыйныя сродкі і сеткі.
6. Графік навучальнага працэсу і расклад заняткаў
Навучанне ва універсітэце на бакалаўрскіх праграмах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з графікам навучальнага працэсу, які зацвярджаецца на наступны навучальны год загадам рэктара па прадстаўленні навучальна-метадычнага аддзела. Працягласць і час семестраў і сесій для студэнтаў завочнай формы навучання вызначаюцца загадам рэктара універсітэта па прадстаўленні Цэнтра завочнага і дыстанцыйнага навучання.
Навучальны працэс фармуецца па семестрах. Навучальны год на бакалаўрскіх праграмах складаецца з двух семестраў: восеньскага і вясновага. Навучальны год пачынаецца 1 кастрычніка, навучальны семестр роўны 16 навучальным тыдням, без уліку часу на прадугледжанае навучальным планам практычнае навучанне і іспытныя сесіі.
Праца ў аўдыторыях, залікі і іспыты праводзяцца па раскладзе. Расклад складаецца метадыстам НМА на падставе зацверджаных працоўных навучальных планаў. Патрабаванні да складання раскладу вызначаюцца Інструкцыяй.
7. Ацэнка вынікаў вывучэння прадмета
Для ацэнкі вынікаў навучання выкарыстоўваюцца адукацыйныя заліковыя адзінкі (навучальныя крэдыты).
Праз выкарыстанне сістэмы навучальных крэдытаў адбываецца залік пройдзеных навучальных курсаў (назапашванне крэдытаў), ацэньваецца ступень завершанасці праходжання кожным студэнтам адукацыйнай праграмы, а таксама ажыццяўляецца перазалік навучальных дысцыплін, дакументаў аб адукацыі пры змяненні студэнтам месцы вучобы, адукацыйнай праграмы, формы навучання.
Атрыманыя студэнтам веды ацэньваюцца па 10-бальнай шкале: ад 1 да 10 балаў.
У рамках бакалаўрскіх праграм могуць выкарыстоўвацца для ацэнкі ведаў студэнтаў эквівалентныя сістэмы адзнак, прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі, пры абавязковым існаванні зацверджанага эквівалентнага пераводу адзнак адной сістэмы ў адзнакі іншай.
У рамках навучальных курсаў дзейнічае назапашвальная сістэма ацэньвання навучальнай дзейнасці студэнтаў: выніковая адзнака па курсе выводзіцца на аснове абагульнення вынікаў працы студэнта на працягу семестра (выступы з прэзентацыямі і ўдзел у дыскусіях на семінарскіх/практычных занятках, вынікі самастойнай працы, напісанне пісьмовых прац, пісьмовы або вусны іспыт і інш.).
Іспыт з'яўляецца толькі адным з відаў навучальных дзеянняў і складае пэўны працэнт выніковай адзнакі ў залежнасці ад патрабаванняў, усталяваных кожнай праграмай да ацэнкі навучальнай дзейнасці студэнтаў.
Іспыты і залікі могуць праводзіцца пісьмова або вусна.
Калі студэнт не можа з’явіцца на іспыт праз хваробу або па іншай уважлівай прычыне, ён піша заяву на імя дэкана факультэта з просьбай даць яму магчымасць здаць іспыт (залік) у іншы час або працягнуць іспытную сесію. Іспытная сесія працягваецца на падставе выдадзенага ў медыцынскай установе дакумента.
Студэнт павінен папярэдзіць дэкана або кіраўніка праграмы пра няяўку на іспыт (залік) і прадставіць апраўдальны дакумент не пазней за тыдзень з моманту атрымання гэтага дакумента.
Студэнтам, якія атрымалі ў сесію не больш як тры нездавальняльныя адзнакі, дазваляецца пераздача ў індывідуальна вызначаныя распараджэннем дэкана тэрміны.
Пераздача іспыту з нездавальняльнай адзнакай у перыяд іспытнай сесіі, як правіла, не дазваляецца.
Студэнт, нязгодны з парадкам правядзення іспыту (заліку) або з атрыманай адзнакай, можа падаць апеляцыю дэкану факультэта, які сваім распараджэннем стварае камісію экспертаў з 3х чалавек. Камісія дае заключэнне па сутнасці прэтэнзій не пазней чым праз тыдзень.
Кампетэнцыя выпускніка бакалаўрскай праграмы правяраецца і ацэньваецца падчас падрыхтоўкі і абароны выпускной працы і здачы выпускных іспытаў. Выніковай працай на бакалаўрскай праграме мастацкага напрамку можа быць творчы праект.
Абарона выпускных прац праводзіцца, як правіла, падчас вясновай сесіі. Парадак допуску да абароны выпускной працы і здачы выпускных іспытаў вызначаецца "Інструкцыяй па арганізацыі навучальнага працэсу".
Для абароны выпускной працы ствараецца выпускная камісія па кожнай праграме. У склад выпускной камісіі ўваходзяць ад 3 да 5 кампетэнтных у адпаведнай галіне ведаў спецыялістаў-выкладчыкаў, іншых спецыялістаў з вучонымі ступенямі і званнямі, практыкаў-прафесіяналаў. Адзін з чальцоў камісіі, як правіла, старшыня, не павінен з'яўляцца супрацоўнікам універсітэта хаця б на працягу апошняга года. Склад выпускной камісіі штогод зацвярджаецца загадам рэктара універсітэта, палажэнне аб працы выпускной камісіі зацвярджаецца Сенатам.
Тэмы выпускных прац (творчых праектаў) зацвярджаюцца загадам рэктара па прадстаўленні Акадэмічнай рады.
Час, які адводзіцца на падрыхтоўку выпускной працы, вызначаецца навучальным планам адпаведнай бакалаўрскай праграмы.
Патрабаванні да зместу і афармлення выпускных прац зацвярджаюцца універсітэтам ў вызначаным парадку.
9. Прысваенне кваліфікацыйнай ступені
Выпускная камісія па выніках абароны выпускной працы (творчага праекту) прымае рашэнне аб прысваенні адпаведнай кваліфікацыйнай ступені.
Універсітэт надае выпускніку адпаведную прафесійную кваліфікацыю, калі гэта прадугледжана дадзенай адукацыйнай праграмай і "Агульным класіфікатарам галінаў і напрамкаў навучання, па якіх здзяйсняецца паслядоўнае універсітэцкае і неўніверсітэцкае навучанне ў вышэйшых школах Літвы, і адпаведны гэтым напрамкам пералік кваліфікацый", зацверджаным Урадам Літоўскай Рэспублікі 4-га красавіка 2001 года загадам Nr.368 (Žin.,2001, Nr.31-1027).