Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Адукацыйныя праграмы > Дзённы бакалаўрыят > Каталог курсаў > Сацыяльная і палітычная філасофія > 01.3.06/1 Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць (VII/4/специяльны/беларуская)

01.3.06/1 Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць (VII/4/специяльны/беларуская)

Мэта: Сыстэматычны канцэптуальны аналіз існуючых і перспектыўных практык уяўлення і канструявання беларускай ідэнтычнасці ў еўрапейскім вымярэнні.

Чакаемые вынікі: Навыкі вызначэння і аналізу практык канструявання беларускай ідэнтычнасці на аснове канцэптуальных структураў сучаснай сацыяльнай тэорыі і еўрапейскай палітычнай арыентацыі.

Змест прадмета: Сучасная Беларусь знаходзіцца ў сітуацыі палітычнага, нацыянальнага, культурнага самавызначэння. Пошукі перспектываў уяўлення беларускай ідэнтычнасці ідуць (негатыўна ці пазітыўна) у рэчышчы развіцця Еўрапейскага Саюзу і еўрапейскай ідэнтычнасці. Часцяком для новых падыходаў да праблемы не хапае ведання моваў сучаснай сацыяльнай тэорыі. У курсе з выкарыстаннем рэпрэзэнтатыўных тэкстаў робіцца спроба адаптаваць гэтыя мовы да беларускай сітуацыі і вызначыць перспектывы фарміравання беларускай ідэнтычнасці як ідэнтычнасці еўрапейскай.

Праграма ўключае наступныя тэмы:

1. Нацыянальная і постнацыянальная ідэнтычнасць: погляд сучаснай сацыяльнай тэорыі.

2. Практыкі канструявання беларускай ідэнтычнасці: мінулае і сучаснасць.

3. Посткамуністычная Беларусь: мадэрніці і/альбо постмадэрніці.

4. Посткаланіяльныя і постімперскія вымярэнні беларускіх ідэнтытарных практык.

5. Ідэя Еўропы ў беларускім кантэксце.

6. Перспектывы еўрапейскага вымярэння беларускай ідэнтычнасці.

Патрабавнні да слухачоў: Студэнты павінны праслухаць наступныя курсы: уводзіны ў сацыяльна-крытычную тэорыю, уводзіны ў посткаланіяльную тэорыю, уводзіны ў сучасную сацыяльную тэорыю, уводзіны ў праблему ідэнтычнасці.


Версія для друку

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use