Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Студэнцкае жыццё > Студэнцкая служба > Маладзёвая ініцыятыва “StudAlliance”

Маладзёвая ініцыятыва “StudAlliance”

Гісторыя

Мы зьявіліся 27 лістапада 2007 года, ва ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Мы - студэнты розных курсаў і спэцыяльнасьцяў, але мы ведаем, што нас яднае: грамадзянская пазыцыя й памкненьне да нацыянальнага адраджэньня.

Дзейнасьць

Мы працуем на актывізацыю грамадзянскай сьвядомасці як у студэнтаў, так і ў асяродку беларускай дыяспары. Мы ладзім разнастайныя акцыі, кампаніі, праэкты, сустрэчы зь беларускімі дзеячамі культуры, грамадзкага жыцьця і г.д. Наладжваем сувязі зь беларускай дыяспарай і маладзёвымі арганізацыямі розных краін.

Мэты

  • актыўная маладзёвая пазыцыя;
  • студэнцкая салідарнасьць;
  • нацыянальная ідэнтыфікацыя;
  • дэмакратычныя прынцыпы і каштоўнасьці;
  • падтрымка беларускай культурнай спадчыны ў Літве;
  • міжкультурны дыялог паміж Літвой і Беларусьсю.

Што было

  • сьвяткаваньне важных для Беларусі датаў (Дзень Волі, угодкі БНР, народзіны К. Каліноўскага, а таксама Каляды й Купальле);
  • сустрэчы зь цікавымі людзьмі ў ЕГУ;
  • фотавыставы, кінапрагляды, экскурсіі;
  • акцыі салідарнасьці, флэш-мобы ды акцыі й г.д.

Запрашаем

  • актыўных, пазытыўных, поўных крэатыву і жаданьня адраджаць сваю культуру.

Дзеля чаго

  • увасабляць ідэі, рыхтаваць праэкты;
  • ствараць студэнцкую салідарную супольнасьць;
  • супрацоўнічаць.

Купальская ноч 2009

Кантакты
E-mail: student.ehu @ gmail.com

Тэлефон каардынатара: +37067516062 (Кірыл)

Мы ў ЖЖ: stud-alliance.livejournal.com

Мы "У Кантакце": vkontakte.ru/club2238234

Відэаролік пра "Stud Alliance":
http://www.youtube.com/watch?v=duDNMGtwvdQ


Навіны

  • 01.02.12

    Дзеля таго каб у Беларусі адбыліся змены, неабходна выхаваць пакаленне беларусаў, здольных думаць самастойна. Пра гэта заявіў на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (РЕ) заснавальнік і рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) Анатоль Міхайлаў.

    Далей
  • 20.01.12

    Саюз студэнтаў Літвы (ЛСС) выказваецца супраць прыняцця Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (European Higher Education Area – EHEA) у сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, а таксама з прычыны палітызаванасці сістэмы вышэйшай адукацыі.

    Далей
Усе навіны

Аб’явы

  • 03.02.12 - 14.02.12

    Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.

    Далей
Усе аб’явы
Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use