Тэатр "EST" існуе з вясны 2006 года.
Гісторыя
Стаўшы першакурснікамі ЕГУ, мы апынуліся адзінымі студэнтамі гэтага універсітэта, бо ён пераехаў з Беларусі ў Літву, а мы былі першым наборам. Напэўна, можаце сабе ўявіць, што адбываецца з установай, калі рашэнне адрадзіцца і пачаць працаваць толькі што ўступіла ў сілу – гэта значыць усё сырое, усё толькі наладжваецца, толькі пачынае выбудоўвацца ў нейкую структуру. Студэнты апынуліся ў сітуацыі, калі яны не проста атрымлівалі веды, а з'яўляліся такім жа звяном, што забяспечвае дзейнасць універсітэта, як і адміністрацыя.
Гэта было падобна на тое, быццам нам далі велізарны кавалак гліны і сказалі: "Усё тое, што вы злепіце сваімі рукамі - то ў вас і будзе". Гэтым мы і займаліся. То фотасесіі ладзілі, то малявалі, фільмы здымалі, вядома, дурэлі часам (з чаго потым атрымліваліся цікавыя эцюды, перформансы), але ўсё гэта заставалася ў сценах інтэрната.
Увесну рыхтавалася свята з нагоды заканчэння першага навучальнага года ва універсітэце. Менавіта там пры дапамозе выкладчыцы Надзеі Гусакоўскай мы і вырашылі рэалізаваць для гледачоў усё, што назапасілася. Зладзілі тэатральную вечарыну з перформансамі і пастаноўкамі. Гэта была першая праца тэатральнай студыі.
Спецыфіка універсітэта, вядома, адбіваецца на форме працы студыі. На пазаакадэмічную дзейнасць уплывае вельмі гнуткі, нефіксаваны расклад. Выкладчыкі прыяджаюць і з'яджаюць, таму першапачаткова пра сталага рэжысёра і выкладчыка не магло быць і гаворкі. Студыю паставілі на праектную дзейнасць: запрашалі розных выкладчыкаў і працавалі з імі.
Што было ў EST:
Усе трэнінгі завяршаліся перформансамі, выступамі як ва універсітэце, так і па-за яго межамі. Два гады запар студыйцы ўдзельнічаюць у міні-фэстах па кантактнай імправізацыі ў Вільнюсе. А ўлетку 2009 студыя "EST" сумесна з літоўскай групай кантактнікаў займалася арганізацыяй міжнароднага "Фэсту КІ і перформансаў". Фота з міні-фэсту.
Што будзе ў EST:
Спасылкі:
Пра праект на сайце ЕГУ: http://www.ehu.lt/students_life/projects/est/
На форуме ЕГУ: http://ehunity.org/forum/viewforum.php?f=20&sid=ca256d86c78c2526877a613f4760f1af
У ЖЖ: http://community.livejournal.com/ehu_theatre/
Відэаролік аб "EST": http://www.youtube.com/watch?v=YQ03jP-eIHo&feature=player_embedded
09.02.12
Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Далей09.02.12
Больш за 50 бізнэсоўцаў ды іншых асобаў, зацікаўленых у магчымасцях развіцця бізнэсу ў Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемстве фармату “бізнэс для бізнэсу”, якое было зладжана супольна Дацкай Гандлёвай Палатай у Літве, яе паўночнымі сястрынскімі гандлёвымі палатамі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) 31 студзеня ў гатэлі “Radisson Blu Astorija” ў Вільні.
Далей03.02.12 - 14.02.12
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.
Далей