Беларуская | English | Lietuvių | Русский

Кінаклуб

Кінаклуб існуе як студэнцкая ініцыятыва з 2006 года.

Мэты і фармат працы:

  • Тэорыя

Прагляды і абмеркаванні фільмаў, лекцыі і семінары выкладчыкаў ЕГУ і іншых універсітэтаў, а таксама спецыяльных гасцей клуба (рэжысёраў, сцэнарыстаў і да т.п.).

Навошта? Пашырэнне кінематаграфічнага далягляду, вывучэнне развіцця кінамовы ў гістарычнай перспектыве, а таксама развіццё крытычных і аналітычных здольнасцяў у студэнтаў.

  • Практыка

Стварэнне студэнтамі разнастайных кіна- і відэапрадуктаў на аснове тэхнічнай базы універсітэта (камеры, камп’ютэры), а таксама майстар-класы па відэаздымках, мантажы, напісанні сцэнараў; арганізацыя кінафэстаў і ўдзел у іх.

Навошта? Набыццё і ўдасканаленне навыкаў стварэння відэапрадукцыі з перспектывай рэалізацыі ўласных аўтарскіх праектаў; магчымасць удзелу ў міжнародных праектах адпаведнага фармату.

Умова ўдзелу: жаданне займацца ўсім вышэйпералічаным.

Падпісацца на рассылку: cinemaclub.ehu @ gmail.com

Праекты Кінаклуба:

Cross Cultural Video Production:http://xcult2008.ning.com
Кінафэст PreView: http://www.ehu.lt/news/news/0010280/
Кінафэст *k.v.: http://knopka-vyzova.blogspot.com/

 

 

 


Кантакты

Пра цяперашнія праекты і іншыя навіны Кінаклуба вы можаце даведацца з рассылкі, падпісаўшыся па электронным адрасе: cinemaclub.ehu @ gmail.com, а таксама на блогу: http://cinemaclub-ehu.blogspot.com/, або ў суполцы "У кантакце": http://vkontakte.ru/club13142695.


Навіны

  • 09.02.12

    Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.

    Далей
  • 09.02.12

    Больш за 50 бізнэсоўцаў ды іншых асобаў, зацікаўленых у магчымасцях развіцця бізнэсу ў Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемстве фармату “бізнэс для бізнэсу”, якое было зладжана супольна Дацкай Гандлёвай Палатай у Літве, яе паўночнымі сястрынскімі гандлёвымі палатамі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) 31 студзеня ў гатэлі “Radisson Blu Astorija” ў Вільні.

    Далей
Усе навіны

Аб’явы

  • 03.02.12 - 14.02.12

    Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.

    Далей
Усе аб’явы
Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use