Правілы ўнутранага распарадку

Агульныя палажэнні

Гэтыя Правілы ўнутранага распарадку для студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (далей - універсітэт) распрацаваны на падставе заканадаўчых і іншых нарматыўных актаў у галіне адукацыі Літоўскай Рэспублікі, Статута універсітэта і вызначаюць правы і абавязкі студэнтаў, якія навучаюцца ва універсітэце, віды ўзнагародаў і дысцыплінарных спагнанняў, якія могуць да іх прымяняцца. Правілы зацверджаныя пастановай Сенату ЕГУ (пратакол № 30-01 ад 28.03.2006).

Студэнтамі універсітэта з'яўляюцца асобы, уключаныя ў Рэгістр студэнтаў універсітэта і якія навучаюцца па праграмах паслядоўнага курса навучання (бакалаўрскага і магістарскага), у тым ліку дактаранты (аспіранты).

Акадэмічныя і фінансавыя абавязанні студэнтаў і універсітэта вызначаюцца дамовай, якая складаецца з кожным студэнтам. Формы дамоў аб аказанні адукацыйных паслуг (навучанні) зацвярджаюцца Сенатам.

Спрэчкі, узніклыя паміж адміністрацыяй універсітэта і студэнтам, разглядаюць камісіі па вырашэнні спрэчак (для бакалаўрыяту - факультэцкія камісіі; для магістратуры - камісія магістарскіх праграм), у асобных выключных выпадках - Сенат. Парадак фармавання камісій, разгляд спрэчак і выкананне рашэнняў вызначаюцца палажэннямі, якія зацвярджаюцца Сенатам.

Правы і абавязкі студэнтаў

Студэнты маюць права:
  1. карыстацца ў перыяд навучання аўдыторыямі, бібліятэкамі, лабараторыямі, іншымі неабходнымі для вучобы сродкамі і абсталяваннем, дадатковымі адукацыйнымі і іншымі платнымі паслугамі, прапанаванымі універсітэтам;
  2. выбіраць праграму навучання, выкладчыка (калі адзін і той самы прадмет выкладаюць некалькі выкладчыкаў), навучацца па індывідуальных вучэбных планах, скончыць вучобу ў больш кароткі тэрмін на аснове сістэмы трансферту (перазаліку) вучэбных крэдытаў, выбіраць модулі з іншых адукацыйных праграм, атрымаць сумежную спецыяльнасць;
  3. ацэньваць якасць адукацыйнай праграмы і якасці выкладання, звяртацца да адміністрацыі факультэта (у выпадку неабходнасці - універсітэта) з нагоды аб'ектыўнасці ацэнкі ведаў;
  4. атрымаць адзнакі па тых прадметах, на вывучэнне якіх яны былі зарэгістраваныя ў вызначаным адпаведнымі палажэннямі аб навучанні парадку;
  5. датэрмінова скасаваць дамову аб аказанні адукацыйных паслуг, перарваць і аднавіць навучанне ва ўсталяваным Сенатам парадку;
  6. атрымліваць поўную інфармацыю, звязаную з працэсам навучання;
  7. карыстацца акадэмічнай свабодай слова і думкі, вольна выказваць свае погляды і перакананні па навуковых, грамадскіх, палітычных і культурных пытаннях, калі яны не супярэчаць заканадаўству Літоўскай Рэспублікі і нарматыўным актам універсітэта;
  8.  свабодна аб'ядноўвацца ў клубы, грамадствы, студэнцкія грамадскія арганізацыі;
  9. абіраць і быць абранымі ў органы студэнцкага самакіравання;
  10. прымаць удзел у самакіраванні універсітэта;
  11. звяртацца ў вызначаным Сенатам парадку ў камісіі па вырашэнні спрэчак з нагоды парушэння сваіх правоў;
  12. прэтэндаваць у вызначаным парадку на атрыманне стыпендыі на конкурснай аснове;
  13. быць забяспечанымі здаровымі і бяспечнымі ўмовамі ў перыяд навучання.
Студэнты абавязаныя:
  1. выконваць заданні, вызначаныя вучэбнай праграмай: o наведваць усе віды вучэбных заняткаў, прадугледжаныя вучэбным планам; не спазняцца на заняткі; o выконваць кантрольныя заданні і заданні для самастойнай працы, вызначаныя вучэбнай праграмай што адпавядае вучэбнай дысцыпліне; o здаваць усе прадугледжаныя вучэбным планам іспыты і залікі, абараняць курсавыя і выпускныя кваліфікацыйныя працы ў вызначаныя тэрміны;
  2. прытрымлівацца правілаў, вызначаных Статутам універсітэта, іншымі прававымі актамі, дадзенымі Правіламі ўнутранага распарадку;
  3. выконваць рашэнні органаў самакіравання універсітэта, загады рэктара, распараджэнні прарэктараў, дэкана факультэта, кіраўніка адукацыйнай праграмы;
  4. выконваць фінансавыя абавязанні, вызначаныя ў дамове на аказанне адукацыйных паслуг;
  5. трымацца Этычнага кодэксу студэнтаў, які зацвярджаецца Сенатам пасля ўзгаднення са студэнцкім самакіраваннем;
  6.  прытрымлівацца агульнапрынятых нормаў паводзін у грамадскіх месцах; не здзяйсняць учынкаў, здольных прынесці матэрыяльную або маральную шкоду універсітэту;
  7. выконваць правілы паводзін у інтэрнаце, патрабаванні інструкцый па тэхніцы бяспекі і пажарнай бяспекі;
  8.  не выносіць прадметы і абсталяванне з вучэбных і іншых памяшканняў без дазволу адміністрацыі; падтрымліваць належную чысціню і парадак ва ўсіх вучэбных і іншых памяшканнях.
Узнагароды і дысцыплінарныя спагнанні студэнтам

Студэнтам, якія выдатна паказалі сябе ў акадэмічным, творчым, грамадскім або спартовым жыцці універсітэта, могуць быць прызначаныя наступныя ўзнагароды:
  • падзяка;
  • дыплом за навуковыя, творчыя або спартовыя дасягненні; "
  • падарунак.
Студэнтам, якія парушылі ўмовы дамовы аб аказанні адукацыйных паслуг, Статут універсітэта і іншыя нарматыўныя акты, што рэгулююць працэс навучання ва універсітэце, могуць быць прызначаныя дысцыплінарныя спагнанні. Універсітэт можа накласці на студэнта наступныя спагнанні:
  •  заўвага;
  • вымова;
  • строгая вымова;
  • пазбаўленне права атрымання стыпендыі і іншых формаў фінансавай падтрымкі ў вызначаным парадку;
  • выключэнне з універсітэта.
Студэнт можа быць выключаны з універсітэта, калі:
  • неаднаразова або груба парушыў палажэнні Статуту універсітэта і акты, што рэгламентуюць ўнутраны распарадак;
  • не выконвае патрабаванняў адукацыйнай праграмы.
Заўвагі выносяцца распараджэннем дэкана (для студэнтаў бакалаўрскіх праграм), распараджэннем па магістратуры (для студэнтаў магістарскіх праграм).

Узнагароды і дысцыплінарныя спагнанні (вымова, строгая вымова) прызначаюцца загадам рэктара або іншай упаўнаважанай ім асобай.

У тым выпадку, калі дысцыплінарнае спагнанне прызначаецца сябру студэнцкага самакіравання, неабходна атрымаць згоду кіраўніцтва студэнцкага самакіравання, за выключэннем тых выпадкаў, калі дысцыплінарнае спагнанне прызначаецца за невыкананне патрабаванняў вучэбнай праграмы. Калі згода кіраўніцтва студэнцкага самакіравання не атрымана, дысцыплінарнае спагнанне сябру студэнцкага самакіравання можа быць прызначана па рашэнні Сенату.
© 2007 EHU