Беларуская | English | Lietuvių | Русский

Стыпендыі

Агульныя палажэнні
Умовы налічэння і пазбаўлення стыпендыі
Парадак налічэння і пазбаўлення стыпендыі, вырашэнні спрэчак, вылічэнні ў лік аплаты дадатковых паслуг, якія прадстаўляюцца універсітэтам

Агульныя палажэнні

Стыпендыі для аплаты пражывання ў Літве прадстаўляюцца студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (далей - універсітэта) у рамках дамоў паміж універсітэтам і донарамі альбо пры наяўнасці ў універсітэта іншых дадатковых сродкаў для налічэння стыпендый.

Памер стыпендыі і ўмовы яе прадстаўлення вызначаюцца донарамі па ўзгадненні з універсітэтам, калі іншае не прадугледжваецца дамовай з донарамі. Памер і ўмовы прадстаўлення стыпендыі могуць таксама вызначацца Сенатам універсітэта ў выпадку, калі для налічэння стыпендый выкарыстоўваюцца ўласныя сродкі універсітэта.


Умовы налічэння і пазбаўлення стыпендыі

Стыпендыі на пражыванне ў Літве прадстаўляюцца студэнтам ЕГУ, якія з'яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь або маюць статус сталых рэзідэнтаў Беларусі на перыяд іх навучання на дзённым аддзяленні бакалаўрыяту універсітэта, калі іншае не прадугледжваецца дамовай з донарамі альбо Сенатам універсітэта (гл. вышэй).

Стыпендыі прадстаўляюцца тым студэнтам бакалаўрыяту вочнай формы навучання, якім не хапае сродкаў для пражывання ў Літве, і налічаюцца на падставе заявы студэнта і рашэння стыпендыяльнай камісіі.

Студэнты, якія навучаюцца ў магістратуры ў выключных выпадках могуць прэтэндаваць на налічэнне сацыяльнай стыпендыі на тэрмін ад двух месяцаў да аднаго навучальнага года, якая можа быць прызначаная на падставе заявы студэнта, падтрыманай дырэктарам праграмы, і пры ўмове паспяховага праходжання ім вучэбнай праграмы. Сацыяльная стыпендыя можа налічацца студэнтам магістратуры:

  1. у выпадку звальнення іх з працы па палітычных матывах/ у сувязі з навучаннем у ЕГУ; 
  2. у сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам, абумоўленым дрэнным станам здароўя.

Студэнтам, накіраваным універсітэтам у замежныя ВНУ на стажыроўкі і ў рамках праграм абменаў, стыпендыя ў перыяд адсутнасці на занятках, як правіла, не выплачваецца. У выключных выпадках стыпендыя студэнтам, што вучацца ў замежных ВНУ, можа быць захаваная на падставе заявы студэнта, падтрымкі кіраўніцтва адпаведнай праграмы або органа студэнцкага самакіравання і рашэння стыпендыяльнай камісіі.

Выплата стыпендыі аўтаматычна спыняецца з моманту выхаду загаду аб адлічэнні студэнта або яго пераводу на завочнае або дыстанцыйнае навучанне.

Студэнтам, адлічаным з універсітэта або пераведзеным на завочнае аддзяленне да 15-га чысла бягучага месяца ўключна, стыпендыя за бягучы месяц не налічаецца.

Студэнты могуць быць пазбаўленыя стыпендыі на перыяд ад аднаго месяца да аднаго семестра ў наступных выпадках:

  • Пры наяўнасці акадэмічнай запазычанасці;
  • Пры наяўнасці 25 % пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны за месяц;
  • У выпадку грубага або неаднаразовага парушэння грамадскага парадку; 6. У выпадку нанясення матэрыяльнай шкоды універсітэту або псавання яго рэпутацыі; 7. У выпадку выяўлення плагіяту пры выкананні пісьмовых вучэбных заданняў, напісанні курсавых, бакалаўрскіх і магістарскіх прац.

Гэтыя санкцыі не распаўсюджваюцца на частку стыпендыі, прызначаную для аплаты жылля. У выключных выпадках стыпендыяльная камісія можа прыняць рашэнне аб пазбаўленні студэнта стыпендыі ў поўным аб'ёме.


Парадак налічэння і пазбаўлення стыпендыі, вырашэнні спрэчак, вылічэнні ў лік аплаты дадатковых паслуг, якія прадстаўляюцца універсітэтам

Рашэнне аб налічэнні стыпендыі прымаецца стыпендыяльнай камісіяй на першым паседжанні тэрмінам на адзін год, аднак дадатковыя заявы аб налічэнні стыпендыі могуць разглядацца на працягу ўсяго года ў працоўным парадку.

Рашэнне аб пазбаўленні стыпендыі прымаецца стыпендыяльнай камісіяй па прашэнні рэктарату, дэканаў факультэтаў, кіраўнікоў магістарскіх праграм або органа студэнцкага самакіравання. Службовыя запіскі і іншыя дакументы аб пазбаўленні студэнтаў стыпендыі за бягучы месяц прадстаўляюцца ў стыпендыяльную камісію не пазней за 9-ае чысло бягучага месяца.

Загад аб налічэнні/пазбаўленні стыпендый за бягучы месяц падпісваецца ў двухдзённы тэрмін пасля атрымання адміністрацыяй універсітэта пратаколу чарговага паседжання стыпендыяльнай камісіі. Стыпендыя налічаецца ў трохдзённы тэрмін пасля падпісання адпаведнага загаду.

Пры неабходнасці атрымання дадатковай інфармацыі і растлумачэнняў з мэтай усебаковага разгляду пытання аб пазбаўленні студэнта стыпендыі і прыняцці аргументаванага рашэння стыпендыяльная камісія звяртаецца як да самаго студэнта, так і да службовых асобаў, якія падалі просьбу аб пазбаўленні студэнта стыпендыі.

У выпадках, калі асобы, якія падалі прашэнне аб пазбаўленні студэнта стыпендыі, лічаць рашэнне стыпендыяльнай камісіі неабгрунтаваным, або не ўлічаны важныя для разгляду пытання акалічнасці, пытанне аб пазбаўленні студэнта стыпендыі выносіцца на паседжанне камісіі па вырашэнні спрэчак пры Сенаце універсітэта з удзелам студэнта, а таксама прадстаўнікоў стыпендыяльнай камісіі і адпаведнага факультэта. Рашэнне камісіі па вырашэнні спрэчак з'яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае.

На аснове адпаведных дамоў паміж універсітэтам і студэнтам універсітэт мае права вылічваць са стыпендыі выдаткі універсітэта на жылую плошчу, прадстаўленую студэнту універсітэтам у памяшканнях, што арандуюцца універсітэтам; кошт платных паслуг, прадстаўленых студэнту універсітэтам; іншыя вылічэнні, прадугледжаныя дамовай аб аказанні адукацыйных паслуг і дазволеныя заканадаўствам Літоўскай Рэспублікі.


Гл. падрабязней у Палажэнні аб стыпендыях для студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (MS Word)

 
 

Версія для друку

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use