Даведкі

Даведка выдаецца праз мінімум тры працоўныя дні са дня падачы ў аддзел кадраў ЕГУ пісьмовай заявы аб яе выдачы. Гэты тэрмін можа быць падоўжаны ў залежнасці ад загружанасці аддзела кадраў (напрыклад, у пачатку навучальнага года). Даведка (даведкі) выдаюцца раз у тры месяцы, таму рэкамендуем загадзя планаваць колькасць і віды даведак, якія спатрэбяцца вам на перыяд найбліжэйшых трох месяцаў.

Будуць разглядацца толькі тыя заявы, у якіх будзе ўказана наступная інфармацыя:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку студэнта па-руску (у выпадку даведкі на літоўскай мове - і лацінскімі літарамі);
  2. Дата нараджэння студэнта;
  3. Інфармацыя, звязаная з навучаннем (бакалаўрская / магістарская падрыхтоўка, назва праграмы, факультэта, нумар курсу, вочная / завочная форма навучання);
  4. Сутнасць просьбы (напрыклад, пацвердзіць, што асоба з'яўляецца студэнтам ЕГУ). Звярніце ўвагу, што агульныя фармулёўкі (напрыклад, «для ваенкамату») аддзелу кадраў нічога не кажуць, таму ў вашых жа інтэрасах даць пэўную фармулёўку.
  5. Мова, на якой павінна быць напісаная даведка - руская / літоўская. Даведкі на іншых мовах не выдаюцца, а ў выпадку патрэбы студэнты павінны самастойна падбаць аб перакладзе выдадзенай даведкі на адпаведную мову.
  6. Подпіс студэнта і дата напісання заявы.

Пры неабходнасці вы таксама можаце ўказаць адрасата даведкі (месца падачы), неабходную колькасць экземпляраў даведкі, вашу кантактную інфармацыю (калі хочаце, каб вас праінфармавалі, калі даведка будзе гатовая).

Просьбы аб выдачы даведкі прымаюцца і даведкі выдаюцца ў аддзеле кадраў ЕГУ па працоўных днях (з панядзелка па пятніцу) з 9.00 да 12.00 і з 13.00 да 17.00.

Просьбы аб выдачы даведкі можна таксама даслаць праз электронную пошту:
А) для залічаных у 2005/2006 і 2006/2007 нав.г. – grazina @ ehu.lt (Гражына Мацявічутэ);
Б) для залічаных у 2007/2008 нав.г. – ona @ ehu.lt (Яна Валайтэне).

Студэнтам строга забараняецца замаўляць даведкі праз мабільны тэлефон працаўнікоў аддзела кадраў. У выпадку невыканання згаданай забароны студэнт будзе пазбаўлены права на атрыманне даведкі!

© 2007 EHU