Беларуская | English | Lietuvių | Русский

17 лютага

17.02.08
Канстанцін Тышкевіч

У 1806 г. нарадзіўся Канстанцін Тышкевіч - заснавальнік беларускай археалёгіі

У 1806 годзе ў пяцідзесяцігадовага графа Пія Тышкевіча — этнографа і археолага, сапраўднага знаўцы старыны, капекцыянера, збіральніка кніг, аматара музыкі і Ганаровага члена Віленскай археалагічнай камісіі, нарадзіўся сын Канстанцін.

Канстанцін Тышкевіч атрымаў адукацыю ў Віленскім універсітэце па спецыяльнасці «права», восем год працаваў у Міністэрстве фінансаў у Варшаве. 3 1836 года жыў у Лагойску, дзе займаўся краязнаўствам, археалогіяй, гісторыяй і этнаграфіяй.

Асаблівасцю гэтай дзейнасці было тое, што ў многім ён, быў першаадкрывальнікам.

Так, археалагічныя раскопкі Канстанцін Тышкевіч вёў на тых памятных месцах, пра якія хадзілі народныя паданні і легенды. Такім чынам было даследавана каля двухсот курганоў. Упершыню К. Тышкевіч увеў у археалагічную практыку складанне тапаграфічных планаў замкаў і гарадзішчаў, дзе бачны стан помніка да і пасля раскопак, паклаў пачатак вывучэнню гісторыі Лагойска і Заслаўя.

Акрамя складання планаў вывучаемага аб'екта, ён іх замалёўваў, вёў дзённік. Гэта было ў далейшым асновай навуковых прац. Вось некаторыя з іх. Манаграфія «Пра курганы ў Літвё і Заходняй Русі», 1865 г.; «Атлас старажытных гарадзішчаў, замкавых гор і капішч на Літве і Літоўскай Русі», 1859 г.; «Замак у Заслаўі», 1852 г.; «Гістарычныя аповеды пра замкі», 1858 г.; «Раскопкі курганоў у Мінскай губерні», 1867 г.; «Свінцовыя адбіткі, знойдзеныя ў рацэ Буг ля Драгічына», 1865,1867 гг.

Сумесна з малодшым братам Яўстахам, гіачынальнікам археалогіі як навукі, стварыў у 1842 годзе ў Лагойску першы ў краі музей.

Канстанцін Тышкевіч адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасці, які адкрыўся ў 1856 годзе, сябар Віленскай археалагічнай камісіі, куды ўваходзіў Адам Кіркор, Уладзіслаў Сыракомля, Тэадор Нарбут, Ігнат Ходзька, Міхаіл Балінскі; з 1864 года, пасля складання « Атласа старажытных гарадзішчаў, замкавых гор і капішч на Літве і Літоўскай Русі» — член Маскоўскага археалагічнага таварыства.

У 1857 годзе Канстанцін Тышкевіч арганізаваў на свае сродкі экспедыцыю па рацэ Віліі, аднаму са шляхоў «з варагаў у грэкі». Сабраны за паўтары месяцы вандроўкі этнаграфічны, фальклорны і археалагічны матэрыял быў апісаны ў кнізе «Вілія і яе берагі», якая выйшла ў 1871 годзе ў Дрэздане на польскай мове.

Адносна фальклору даследчык адзначыў: «Народная песня была літаратурай народа, паданні і легенды былі першай яго гісторыяй». Унікальнасць выдання ў поўным адлюстраванні вынікаў экспедыцыі ў адным творы. Да гэтага былі вядомыя толькі апісанні рэк: Дуная, Рэйна і Тэмзы.

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use