Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта было заснавана ў Менску ў 1995 годзе. Выдавецкая ідэя была ў тым, каб прадставіць студэнтам максімальна шырокі выбар літаратуры, даць магчымасць спецыялістам Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта падзяліцца сваім досведам з чытачамі на старонках кніг. Асноўны аб'ём выдаванай літаратуры складаюць вучэбныя і навуковыя выданні. Прыярытэтнымі з'яўляюцца даследаванні і пераклады ў галіне філасофіі, псіхалогіі, мастацтвазнаўства, мовазнаўства, літаратуразнаўства, эканомікі, правазнаўства, рэлігіязнаўства і інш. Шэраг выдадзеных кніг з'яўляюцца унікальнымі.
З кніг, якія выйшлі ў выдавецтве, можна адзначыць наступныя: "Сучаснае мастацтва Францыі" Катрын Міле; "Слоўнік французскага кіно" пад рэдакцыяй Жан-Лу Пасека; "Фундаментальная анталогія мовы" Фрыдрыха Вільгельма фон Хермана; "Паміж кірмашом і салонам" Кшыштафа Занусі; "Шляхі Хайдэгера: даследаванні позняй творчасці" Ханса-Георга Гадамера; "Праўдзівы вернік: думкі аб прыродзе масавых рухаў" Эрыка Хофера; "Глабалізацыя і перспектывы развіцця постсацыялістычных краін" Гжэгажа Калодка; "Dasein-аналіз у філасофіі і псіхалогіі" пад рэдакцыяй Г.М. Кучынскага і А.А. Міхайлава; "Умбэрта Эка: парадоксы інтэрпрэтацыі" А.Р. Усманавай; "Контуры сучаснай крытычнай філасофіі" У.М. Фурса; "Анталогія гендэрнай тэорыі" пад рэдакцыяй А.І. Гапавай і А.Р. Усманавай; штогоднік "Даследаванні па фенаменалогіі і філасофскай герменеўтыцы". З 2001 году выходзіць серыя календароў "Жанчыны Беларусі: гісторыя ў штодзённасці". У 2002 годзе выдавецкі цэнтр ЕГУ на XLII рэспубліканскім конкурсе "Мастацтва кнiгi" быў узнагароджаны дыпломам за выданне календара "Жанчыны Беларусі: творцы культуры". Выдавецтва актыўна супрацоўнічае з рэдакцыямі універсітэцкіх часопісаў "Топас" і "Скрыжаванні".
З пачатку працы ЕГУ ў Літве інфармацыйна-выдавецкі цэнтр універсітэта працягвае выдаваць часопісы "Топас" і "Скрыжаванні". З 2006 году выдадзены такія кнігі, як "Сацыяльная філасофія ў непапулярным выкладзе" У.Н.Фурса, "Чытанне і дыскурс" І.М. Інішава, "Успаміны Вольгі Дзядок" пад рэдакцыяй Т.А.Бембель; "Гiсторыя Беларусi канца XVIII - пачатку XX ст. у дакументах i матэрыялах" (складальнік А.Ф. Смалянчук), "Віцебская мастацкая школа (1897-1923)" Клер Дэ Фоль (пераклад з французскай); "MEMENTO NASCI: Супольнасць і генератыўны досвед" Т.В. Шчытцовай; "Беларуская і ўкраінская гістарыяграфія канца XVIII - пачатку 20-х гг. XX ст. падчас генезы і развіцця нацыянальнай гістарычнай свядомасці беларусаў і ўкраінцаў" Д.У. Карава; "Мова канфлікту ў грамадстве, якое трансфармуецца: ад канструявання гісторыі - да фармавання сацыякультурных ідэнтычнасцяў" А.А. Даніленка; "Поле полу" С.А. Ушакін, "Прыватнае эканамічнае права. Прававыя асновы для эканамістаў" В. Шунэман (пераклад з нямецкай мовы).
Удала камбінуючы ўласную паліграфічную базу і магчымасці партнёрскіх друкарняў, выдавецтва універсітэта забяспечвае высокі ўзровень афармлення кніг і брашур.
Выдавецтва плануе і далей штогод выпускаць разнастайныя кнігі: метадычныя і вучэбныя дапаможнікі, зборнікі навуковых прац, манаграфіі.
Адрас:
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
вул. Тауро, 12
LT-01114 Вiльнюс, Лiтва
Тэлефон: +370 5 2639650
Факс: +370 5 2639651
Эл. пошта: publish @ ehu.lt
09.02.12
Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Далей09.02.12
Больш за 50 бізнэсоўцаў ды іншых асобаў, зацікаўленых у магчымасцях развіцця бізнэсу ў Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемстве фармату “бізнэс для бізнэсу”, якое было зладжана супольна Дацкай Гандлёвай Палатай у Літве, яе паўночнымі сястрынскімі гандлёвымі палатамі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) 31 студзеня ў гатэлі “Radisson Blu Astorija” ў Вільні.
Далей03.02.12 - 14.02.12
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.
Далей