16 жніўня 2010 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пачалася рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання.
У восеньскім семестры гэтага навучальнага года для вывучэння ў дыстанцыйным фармаце прапануецца 78 курсаў бакалаўрскага ўзроўню па ўсіх накірунках падрыхтоўкі ў ЕГУ.
Працэдура запісу на курсы і ўласна навучанне праводзяцца ў Сістэме дыстанцыйнага навучання ЕГУ "Moodle".
Рэгістрацыя на дыстанцыйныя курсы завершыцца 12 верасня 2010 года.