З 19 па 28 ліпеня ў Вільнюсе адбудзецца арыентацыйная сэсія Цэнтра перадавых навуковых даследаванняў і адукацыі (CASE).
У рамках сэсіі запланавана чытанне лекцый для стажораў Цэнтра з Беларусі, Украіны і Малдовы, а таксама правядзенне прэзентацый і абмеркаванне будучых калектыўных і індывідуальных праектаў.
26 і 27 ліпеня ў CASE запрошаны Michael Keating (Professor of Politics and ESRC Professorial Fellow University of Aberdeen), які выступіць з адкрытымі лекцыямі "Rescaling Europe: Continental Integration and Territorial Differentiation" і "European Integration and the Nationalities Question: Managing Conflicts in the New Order".