Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Навіны i aб’явы > Аб’явы > Конкурс на ўдзел у Грантавай праграме па падтрымцы дысертацыйных даследаванняў

Конкурс на ўдзел у Грантавай праграме па падтрымцы дысертацыйных даследаванняў

19.07.10

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс на ўдзел у Грантавай праграме па падтрымцы дысертацыйных даследаванняў.

Праграма прадстаўляе магчымасць працягу навукова-адукацыйнай дзейнасці па наступных накірунках: "Гісторыя", "Паліталогія", "Права", "Сацыялогія", "Філасофія". Падтрымліваюцца даследаванні, прысвечаныя гісторыі і сучасным працэсам сацыяльных, палітычных, прававых і культурных трансфармацый ва Усходняй Еўропе, сацыяльна-філасофскім і філасофска-антрапалагічным праблемам сучаснасці.

Сума гранта складае 1200 еўра за год. Максімальная працягласць удзелу ў праграме - 3 гады.

Тэрмін падачы дакументаў - да 15 верасня 2010 года (уключна).

Анкета, а таксама Палажэнне аб грантавай праграме, што ўтрымлівае падрабязную інфармацыю пра пакет дакументаў і парадак правядзення конкурса, знаходзяцца ў далучаным файле. Дакументы неабходна выслаць у электронным выглядзе на адрас admission.phd @ ehu.lt

Па пытаннях конкурсу звяртайцеся па электронным адрасе: admission.phd @ ehu.lt

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use