Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Навіны i aб’явы > Аб’явы > У ЕГУ стартуе “Інтэлектуальны марафон”

У ЕГУ стартуе “Інтэлектуальны марафон”

08.02.10

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых працаў сярод абітурыентаў 2010 года.

Конкурс "Інтэлектуальны марафон" будзе праводзіцца па ўсіх вучэбных накірунках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадстаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.

Будучыя абітурыенты могуць браць удзел у конкурсе па адным з вучэбных накірунках бакалаўрскай школы:

  1. Сацыяльная і палітычная філасофія
  2. Беларусістыка, спецыялізацыя "Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія"
  3. Медыя і камунікацыя, спецыялізацыя "Масавыя камунікацыі і журналістыка"
  4. Медыя і камунікацыя, спецыялізацыя "Візуальная культура"
  5. Тэорыя і практыкі сучаснага мастацтва
  6. Культурная спадчына і турызм
  7. Медыя і візуальны дызайн
  8. Паліталогія і еўрапейскія даследаванні
  9. Міжнароднае права

Конкурс творчых працаў абітурыентаў ЕГУ "Інтэлектуальны марафон" праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап. На папярэднім этапе конкурса па ўсіх вучэбных накірунках неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму "Што значыць быць еўрапейцам?".

Патрабаванні да выканання працы: друк у фармаце А4, міжрадковы інтэрвал 1,5, шрыфт – Times New Roman, памер шрыфту – 12. Аб’ём – 3-4 старонкі. Мова напісання – беларуская ці руская. Калетыўныя працы да разгляду прымацца не будуць. Творчая праца мусіць быць адасланая да 23 сакавіка 2010 года па электроннай пошце на адрас marathon @ ehu.lt разам з заявай для ўдзелу ў конкурсе.

Канкурсанты, якія паспяхова прайшлі папярэдні этап, запрашаюцца да ўдзелу ў вочным этапе, пра што ім будзе паведамлена да 26 сакавіка 2010 года. Вочны этап адбудзецца ў адзін з дзён школьных вакацый: 29 сакавіка - 4 красавіка 2010 года.

Падчас вочнага этапа конкурса ўдзельнікам па ўсіх вучэбных накірунках, акрамя праграмы “Медыя і візуальны дызайн”, будзе прапанавана выканаць пісьмовае творчае заданне па абраным вучэбным накірунку. Час абмежаваны 120 хвілінамі. Вочны этап конкурса для ўдзельнікаў, якія абралі накірунак “Медыя і візуальны дызайн”, праходзіць у форме выканання творчых заданняў па фармаце ўступнага экзамена па кампазіцыі. Час абмежаваны 360 хвілінамі.

Пераможцы конкурса творчых прац абітурыентаў ЕГУ "Інтэлектуальны марафон", якія занялі I-III месцы, вызваляюцца ад уступнага экзамена па напісанні профільнага эсэ, а абітурыенты праграмы “Медыя і візуальны дызайн” – ад уступнага экзамена па кампазіцыі. Па ўзгаданых выпрабаваннях ім выстаўляюцца выдатныя адзнакі (10 балаў). Пры залічэнні ў ЕГУ прыёмная камісія дадае пераможцам конкурса 0,5 бала да агульнай сумы балаў, набраных паводле вынікаў уступных экзаменаў. Пры залічэнні ў ЕГУ пераможцы маюць перавагі пры іншых роўных умовах.

Пераможцы конкурса будуць запрошаныя ў Вільнюс на Міжнародную студэнцкую навуковую канферэнцыю, якая адбудзецца ў сярэдзіне мая; ім будуць аплачаныя дарожныя выдаткі, пражыванне, культурная праграма і візы.

Прызёры конкурса вызваляюцца ад уступнага экзамена па напісанні профільнага эсэ (экзамена па кампазіцыі ў выпадку праграмы "Медыя і візуальны дызайн") з выстаўленнем атрыманай на конкурсе адзнакі.

Вынікі будуць паведамленыя ўдзельнікам да 7 красавіка 2010 па электроннай пошце.

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use