Студэнцкія прадстаўнікі Літвы супраць прыняцця Беларусі ў Балонскі працэс

20.01.12

Саюз студэнтаў Літвы (ЛСС) выказваецца супраць прыняцця Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі (European Higher Education Area – EHEA) у сувязі з рэпрэсіямі ў дачыненні да студэнтаў, а таксама з прычыны палітызаванасці сістэмы вышэйшай адукацыі.

У зацверджанай Саветам ЛСС пазіцыі па гэтым пытанні гаворыцца пра неабходнасць істотных зменаў у сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі. Варта адзначыць, што, па меркаванні найбуйнейшага нацыянальнага саюза студэнтаў Літвы, у цяперашні час ніводная з фундаментальных каштоўнасцяў ЕHEA – акадэмічная свабода, інстытуцыянальная аўтаномія і студэнцкі ўдзел – не прадстаўленая ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі.

Нагадваем, што, пачынаючы ад мая 2011 года, ЛСС з’яўляецца каардынатарам Рабочай групы па Беларусі Еўрапейскага саюза студэнтаў (European Students’ Union Belarus Working Group) і актыўна працуе ў гэтым кірунку з мэтай стварэння роўных магчымасцяў па прадстаўленні інтарэсаў і правоў студэнтаў студэнцкімі прадстаўнікамі з Беларусі

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

СПАСЫЛКI ДА ТЕМЫ

© 2007 EHU