Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Навіны i aб’явы > Навіны > Студэнты ЕГУ – удзельнікі праекта Emediahub – знялі відэа-інтэрв’ю з прарэктарамі ЕГУ

Студэнты ЕГУ – удзельнікі праекта Emediahub – знялі відэа-інтэрв’ю з прарэктарамі ЕГУ

08.11.11

Прарэктары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта падводзяць вынікі бягучай працы, а таксама распавядаюць пра перспектывы развіцця ўніверсітэта.

 

Прарэктар па пытаннях адміністравання і інфраструктуры Ірэна Вайшвілайтэ характарызуе фінансавы стан ЕГУ на цяперашні момант, адказвае на пытанні пра кошт навучання і магчымасці з’яўлення сацыяльных стыпендый.

 

Прарэктар па акадэмічных пытаннях А.М. Калбаска адказвае на пытанні пра рэструктурызацыю ўніверсітэта, умацаванне якасці навучальнага працэсу, скарачэнне дыстанцыі паміж кіраўніцтвам універсітэта і студэнтамі, а таксама пра вывучэнне замежных моваў у ЕГУ.

 

Прарэктар па пытаннях развіцця і міжнародных сувязяў Дарус Удрыс паведамляе пра вынікі дзейнасці у сферы развіцця і міжнародных сувязяў і планы на будучыню.

 

Emediahub – гэта адукацыйны праект Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, мэтай якога ёсць навучанне і падрыхтоўка выкладчыкаў і студэнтаў у сферы ТБ-журналістыкі і новых медыяў.

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

СПАСЫЛКI ДА ТЕМЫ

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use