14 ліпеня 2010 г. ад інсульту памёр вядомы рускі філосаф, прафесар Смольнага інстытута СпБДУ, Аляксей Рыгоравіч Чарнякоў.
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт цягам многіх гадоў падтрымліваў прафесійныя кантакты з Аляксеем Рыгоравічам, выношваліся планы больш цеснага супрацоўніцтва з ім, якім ужо ніколі не наканавана спраўдзіцца.
Акадэмічная супольнасць ЕГУ смуткуе аб страце выбітнага навукоўца і выказвае свае глыбокія спачуванні яго сваякам і блізкім.