У канцы ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне Сената Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, на якім разглядаліся пытанні, звязаныя з планаваннем дзейнасці універсітэта ў наступным навучальным годзе.
У прыватнасці, быў зацверджаны выкладчыцкі склад на восеньскі семестр 2010/2011 навучальнага года, а таксама разгледжаныя змены і дадаткі, унесеныя ў навучальныя планы адукацыйных праграм Бакалаўрскай і Магістарскай школаў. Чальцы Сената зацвердзілі дакументы, якія рэгулююць дзейнасць Навуковай рады ЕГУ (Палажэнне і Рэгламент працы гэтага органа). Акрамя таго, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці разгледзелі пытанні, звязаныя з трансфармацыяй адукацыйных праграм універсітэта, прыняўшы рашэнне аб неабходнасці вярнуцца да іх абмеркавання пасля вакацый.
Наступнае пасяджэнне Сената запланавана на 29 верасня 2010 г.