Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Навіны i aб’явы > Навіны > Міжнародная летняя школа па праблематыцы беларускага нацыябудаўніцтва

Міжнародная летняя школа па праблематыцы беларускага нацыябудаўніцтва

23.07.10

2-8 жніўня 2010 г. пад Вільнюсам (сядзіба "Kernavės bajorynė") пройдзе Міжнародная летняя школа "Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва".

Школа арганізуецца Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі і дэпартаментам філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Удзельнікі школы - маладыя даследчыкі і выкладчыкі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук з Беларусі, Украіны, Латвіі, Расіі, Польшчы, Чэхіі, Германіі.

У межах летняй школы будуць прадстаўленыя асноўныя гістарычныя і сацыяльна-тэарэтычныя падыходы ў аналізе праблематыкі беларускага нацыябудаўніцтва ў еўрапейскім кантэксце. Гістарычныя экскурсы, прысвечаныя спецыфіцы нацыянальных працэсаў у Беларусі, будуць суправаджацца аналізам працэсаў глабалізацыі і пошуку новых каштоўнасных арыентыраў у сучаснай Еўропе.

Школа мае міждысцыплінарны характар, у яе працы возьмуць удзел такія выбітныя даследчыкі праблематыкі беларускага нацыябудаўніцтва як Алег Латышонак і Яўген Мірановіч (Беласток), Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў, Пётра Рудкоўскі, Захар Шыбека (Мінск), Алена Тэмпер (Ляйпцыг), Сяргей Токць (Гародня), Альвідас Нікжантайціс (Вільнюс).

Праграма школы ўключае абмеркаванне такіх тэмаў як "Нацыябудаўніцтва: роля гарадской і вясковай сацыяльных груп", "Беларусь у пошуках нацыянальнай ідэі", "Беларуская ідэнтычнасць: гісторыя і памяць", "Нацыяналізм, еўрапеізацыя, дэмакратызацыя", "Беларускае нацыябудаўніцтва і ідэя Еўропы".

Больш падрабязную інфармацыю пра летнюю школу можна атрымаць па адрасе: ehu.school @ gmail.com

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use