Аляксандр Белы паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю ў Вільні

20.06.08
20 чэрвеня 2008 г. у Інстытуце гісторыі Літвы (Вільня) адбылася паспяховая абарона дысертацыйнага даследавання беларускага гісторыка Аляксандра Белага “Локализация хоронима Белая Русь по европейским письменным и картографическим источникам XІІI— середины XVIIІ вв.” Працэдура абароны была ініцываная Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ.

20 чэрвеня 2008 г. у Інстытуце гісторыі Літвы (Вільня) адбылася паспяховая абарона дысертацыйнага даследавання беларускага гісторыка Аляксандра Белага “Локализация хоронима Белая Русь по европейским письменным и картографическим источникам XІІI— середины XVIIІ вв.” Працэдура абароны была ініцываная Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі ЕГУ. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт таксама аказаў візавую і фінансавую падтрымку дысертанту.

Аляксандр Белы даследуе гісторыю хароніма “Белая Русь” на працягу амаль 13 гадоў. Значным этапам даследавання стала выданне кнігі “Хроніка “Белай Русі”. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы” (Менск, 2000). Працяг даследаванняў прывёў да напісання і абароны дысертацыі і атрымання навуковай ступені доктара гуманітарных навук (PhD).

Прадметам даследавання стала эвалюцыя зместу хароніма “Белая Русь” у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на аснове тэкставых і картаграфічных крыніцаў ХІІІ – сярэдзіны XVIII ст. Тэарэтычную аснову склалі гісторыка-антрапалагічны падыход і ідэі мэтагісторыі, якая вывучае прастору вобразаў і ўяўленняў.

Дысертацыйнае даследаванне стала першай спробай паслядоўнай рэканструкцыі эвалюцыі назвы “Белая Русь” у кантэксце розных эпох і культур, а таксама адным з першых даследаванняў гісторыі эвалюцыі геаграфічнай думкі ў Беларусі ў перыяд Сярэднявечча і Новага часу. Работа дае магчымасць ацаніць ступень ведаў у Заходняй Еўропе пра фізычны і культурны ландшафт Беларусі ў ХІІІ – ХVІІІ ст., зразумець механізм фармавання і функцыянавання вобраза краіны сярод адукаваных колаў еўрапейскай супольнасці таго часу.

Апанентамі даследавання А.Белага выступалі доктар гуманітарных навук Рымвідас Пятраўскас і кандыдат гістарычных навук Генадзь Сагановіч.

Абарона дысертацыйнага даследавання А.Белага ў Літве ўказвае на яшчэ адзін шлях адстойвання беларускімі гісторыкамі права на правядзянне навуковых даследаванняў, свабодных ад ідэалагічнага і палітычнага дыктату, і прызнання еўрапейскай навуковай супольнасцю іх вынікаў.

Версія для друку

Вярнуцца да ліста

© 2007 EHU