Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) атрымалі магчымасць праверыць свае дыпламатычныя здольнасці на першай у Літве канферэнцыі Мадэлі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (MUN), якая прайшла ў Вільні.
Час, калі рэвалюцыя прынясе свабоду егіпецкаму грамадству, яшчэ наперадзе, сказаў мастак Махамед Алаа (Mohamed Alaa), выступаючы ў межах публічнай дыскусіі «Мастацтва і рэвалюцыя», арганізаванай Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ).
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) – які быў заснаваны ў Мінску, але цяпер працуе ў выгнанні ў Вільні – падпісаў новае пагадненне пра супрацоўніцтва ў акадэмічнай сферы з Універсітэтам Мікаласа Ромерыса (MРУ).
Цэнтр перадавых навуковых даследаванняў і адукацыі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук (CASE) Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) правёў міжнародную навукова-даследчую канферэнцыю, прысвечаную тэме сацыяльных, культурных і палітычных трансфармацый у краінах былога Савецкага Саюза.
23 сакавіка ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам магістарскіх праграм «Публічная палітыка» і «Бізнэс-адміністраванне» (МВА). У цырымоніі ўзялі ўдзел 15 выпускнікоў, а таксама выкладчыкі і адміністрацыя ўніверсітэта, бацькі і сябры выпускнікоў, амбасадары Нарвегіі, Ірландыі, Чэшскай Рэспублікі, прадстаўнікі амбасадаў Грэцыі, Швецыі, Аўстрыі і карпарацый «Microsoft» і «Holiday Inn».