Беларуская | English | Lietuvių | Русский

Апісанне

Фонд бібліятэкі налічвае сёння каля 65 000 адзінак захавання, утрымлівае рускамоўную, беларускамоўную і замежную навуковую, вучэбную і даведачную літаратуру па профільных для універсітэта дысцыплінах і кірунках вучэбных курсаў і праграм.

Фонд бібліятэкі мае выдатную калекцыю замежнай літаратуры гуманітарнага профілю на англійскай, французскай, нямецкай і іспанскай мовах. Яна ўключае базавыя падручнікі, даведачную і навуковую літаратуру, у тым ліку такія сусветна вядомыя энцыклапедычныя выданні, як Britannica (32 т.), Brockhaus-Enzyklopеdie (24 т.), International Encyclopedia of Law (20 т.), Concise Encyclopedia of Psychology, і такія каштоўныя навуковыя выданні, як Husserl E. Gesammelte Werke (28 т.), Heidegger M. Gesamtausgabe, Kierkegaard's writings (21 т.), Dilthey W. Gesammelte Schriften (20 т.), шматтомныя калекцыі ("World of Аrt"), вялікую падборку французскай і іспанскай літаратуры па праве і іншае.

Крыніцамі камплектавання фонду бібліятэкі з'яўляюцца выдавецтвы, розныя кнігагандлёвыя арганізацыі. Бібліятэка з удзячнасцю прымае ў падарунак выданні ад прыватных асоб і арганізацый па профілі камплектавання. Асаблівая ўвага аддаецца камплектаванню бібліяграфічных і паўнатэкставых электронных базаў дадзеных.

Фонд бібліятэкі арганізаваны па прынцыпе адкрытага доступу. Кнігі расстаўленыя ў адпаведнасці з Універсальнай дзесятковай класіфікацыяй.

 
 

Версія для друку

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use