Мэтай міжнароднага універсітэцкага кансорцыума Campus Europae з'яўляецца ўмацаванне і паскарэнне развіцця еўрапейскай вышэйшай адукацыі праз усталяванне партнёрскіх адносін і актыўнага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Еўропы.
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, адзіны з ВНУ СНД, стаў сябрам гэтай ініцыятывы ў 2002 годзе. Цяпер у кансорцыум уваходзяць 19 універсітэтаў з 16 краін, стала ідзе працэс далучэння новых партнёраў.
Асноўнымі кірункамі працы ў Campus Europae з'яўляюцца:
ЕГУ удзельнічае ў працы прадметных камісій па праве і гуманітарных навуках, што адкрывае студэнтам практычна ўсіх спецыяльнасцяў магчымасці ўдзельнічаць у праграмах студэнцкай мабільнасці.
Што Campus Europae можа даць студэнтам бакалаўрыяту?
- Магчымасць навучацца ў замежным універсітэце на другім альбо трэцім курсе БЕЗ СТРАТЫ ГОДА, гэта значыць, дысцыпліны, праслуханыя ў замежнай ВНУ, будуць залічаныя ў ЕГУ. Выбар дысцыплін абавязкова павінен праходзіць пад кіраўніцтвам дэкана факультэта альбо дырэктара праграмы;
- Магчымасць паглыбленага вывучэння мовы і культуры краіны знаходжання;
- А таксама мноства новых сяброў з розных краін.
Важна! Перад тым, як абраць замежны універсітэт, неабходна наведаць сайт праекту, а таксама сайты універсітэтаў, якія вас зацікавілі, і пераканацца, што спецыяльнасць, па якой Вы навучаецеся ў ЕГУ, існуе ў абраным універсітэце.
Каардынатар Campus Europae ў ЕГУ
Таццяна Кузіна
kouzina @ ehu.lt
Прадстаўнік ЕГУ ў прадметнай камісіі па праве
Ала Сакалова, дэкан факультэта права
Прадстаўнік ЕГУ ў прадметнай камісіі па гуманітарных навуках
Альміра Усманава, дэкан факультэта сацыяльных навук
Прадстаўнікі студэнцтва ЕГУ у Студэнцкай радзе Campus Europae
Настасся Матчанка, праграма «Міжнароднае права», 3 курс
Паліна Магіліна, праграма «Медыя і камунікацыя: масавыя камунікацыі і журналістыка», 3 курс
09.02.12
Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.
Далей09.02.12
Больш за 50 бізнэсоўцаў ды іншых асобаў, зацікаўленых у магчымасцях развіцця бізнэсу ў Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемстве фармату “бізнэс для бізнэсу”, якое было зладжана супольна Дацкай Гандлёвай Палатай у Літве, яе паўночнымі сястрынскімі гандлёвымі палатамі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) 31 студзеня ў гатэлі “Radisson Blu Astorija” ў Вільні.
Далей03.02.12 - 14.02.12
Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.
Далей