Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Цэнтр міжнароднай адукацыі і кар'еры

Цэнтр міжнароднай адукацыі і кар'еры

Цэнтр міжнароднай адукацыі і кар'еры  (International Education and Career Advising Center) быў утвораны ў сакавіку 2009 года пры супрацоўніцтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі (American Councils for International Education, ACTR/ACCELS). Адна з яго прыярытэтных задач – садзейнічанне студэнтам універсітэта ў пошуку дадатковых адукацыйных і прафесійных магчымасцяў у краінах Еўропы і ЗША. Падвышэнне прафесійнай кваліфікацыі для студэнтаў універсітэта пераважна арыентаванае на паслядыпломную адукацыю, навучанне ў магістратуры і дактарантуры.

Партнёры цэнтра - шэраг вядучых адукацыйных установаў Еўропы. Такія партнёрскія сувязі дазваляюць студэнтам-выпускнікам ЕГУ прэтэндаваць на значную фінансавую дапамогу пры працягу сваёй адукацыі. У шэрагу выпадкаў усе выдаткі цалкам кампенсуюцца прымаючым бокам, але пры ўмове паспяховага праходжання конкурснага адбору. Высокакваліфікаваныя супрацоўнікі цэнтра аказваюць прафесійную кансультацыйную дапамогу на ўсіх этапах конкурснага адбору, уключна з арыентацыяй да ад'езду на навучанне альбо ў выпадках індывідуальнага паступлення ў ВНУ ЗША і Еўропы. 

Цэнтр валодае найноўшай спецыялізаванай літаратурай, якая дапамагае студэнтам самастойна рыхтавацца да ўступных іспытаў у замежныя ВНУ (стандартызаваных тэстаў TOEFL, GRE, GMAT, LSAT), засвойваць эфектыўныя тэхналогіі падрыхтоўкі пакета дакументаў для паступлення (запаўненне анкеты, рэкамендацыі, эсэ, curriculum vitae), праводзіць пошук адукацыйных установаў, грантаў і стыпендый. Бібліятэка цэнтра мае фонды, якія дазваляюць штогод абнаўляць і папаўняць літаратурныя крыніцы.

Наведвальнікі цэнтра маюць магчымасць карыстацца доступам у Інтэрнэт для пошуку адукацыйных магчымасцяў за мяжой, атрымліваць навіны цэнтра праз рэгулярную паштовую рассылку, як, напрыклад, штотыднёвыя інфармацыйныя блокі пра адукацыйныя магчымасці ў ЗША. Супрацоўнікі цэнтра штогод праходзяць курсы падвышэння кваліфікацыі ў партнёрскіх арганізацыях ЗША і Еўропы, што дазваляе больш прафесійна рэалізоўваць сваю місію.

Адукацыйныя магчымасці

Далей


Кантакты

Далей

Навіны

  • 09.02.12

    Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання Станіслаў Шушкевіч адмовіўся ад сустрэчы са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, нягледзячы на запрашэнне Студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ.

    Далей
  • 09.02.12

    Больш за 50 бізнэсоўцаў ды іншых асобаў, зацікаўленых у магчымасцях развіцця бізнэсу ў Беларусі, узялі ўдзел у мерапрыемстве фармату “бізнэс для бізнэсу”, якое было зладжана супольна Дацкай Гандлёвай Палатай у Літве, яе паўночнымі сястрынскімі гандлёвымі палатамі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ) 31 студзеня ў гатэлі “Radisson Blu Astorija” ў Вільні.

    Далей
Усе навіны

Аб’явы

  • 03.02.12 - 14.02.12

    Выдавецтва Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта запрашае ўсіх на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Роўды «ПАЛІТЫЧНАЯ СІСТЭМА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АДБУДЗЕЦЦА 14 ЛЮТАГА Ў 13 00.

    Далей
Усе аб’явы
Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use