Беларуская | English | Lietuvių | Русский
Галоўная > Асацыяцыя выпускнікоў

Асацыяцыя выпускнікоў

Ініцыятыва па стварэнні асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ

Паважаныя выпускнікі і былыя студэнты Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта!

Мы, група выпускнікоў ЕГУ, з нагоды 15-годдзя нашага універсітэта абвяшчаем ініцыятыву па стварэнні асацыяцыі выпускнікоў ЕГУ - "EHU Alumni".

Мэтай гэтай асацыяцыі з'яўляецца аб'яднанне ўсіх выпускнікоў і былых студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. ЕГУ заўсёды ганарыўся той падтрымкай і дапамогай, якую аказвалі яму студэнты і выпускнікі, а таксама той атмасферай братэрства і яднання, якая не пакідала навучэнцаў і пасля вучобы. Мы лічым важным захаваць гэтую атмасферу і сёння, калі выпускнікі і былыя студэнты ЕГУ разышліся па ўсім свеце і іх аб'яднанне асабліва важна і неабходна.

У рамках дзейнасці нашай асацыяцыі мы плануем інфармаваць выпускнікоў аб падзеях у жыцці універсітэта. Але галоўнае, дзякуючы нашай асацыяцыі выпускнікі і былыя студэнты ЕГУ змогуць даведацца пра лёсы сваіх аднакурснікаў і сяброў, пагутарыць з імі як у рэжыме он-лайн, так і падчас перыядычных сустрэч, якія плануецца арганізаваць пад эгідай нашай асацыяцыі. У рамках "EHU Alumni" мы збіраемся падаваць інфармацыю, якая можа быць цікавая і карысная непасрэдна для выпускнікоў ЕГУ. Напрыклад, інфармацыю аб летніх школах, семінарах і г.д. Пад эгідай нашай асацыяцыі кожны з вас зможа сам арганізаваць і прапанаваць універсітэту які-небудзь праект або паўдзельнічаць у праектах студэнтаў і выпускнікоў ЕГУ. Са свайго боку універсітэт чакае ад сваіх выпускнікоў дапамогі, падтрымкі і актыўнага ўдзелу.

У найбліжэйшыя планы "EHU Alumni" ўваходзіць прыцягненне найбольшай колькасці выпускнікоў і былых студэнтаў ЕГУ. У красавіку-траўні 2008 года плануецца арганізаваць і правесці ўводную канферэнцыю асацыяцыі выпускнікоў, на якой будзе прыняты статут асацыяцыі і распрацаваны план узаемадзеяння. Дзякуючы канферэнцыям "EHU Alumni" і перыядычным сустрэчам кожны з вас зможа пазнаёміцца з новым ЕГУ і ўспомніць стары.

Мы просім кожнага выпускніка, кожнага былога студэнта ЕГУ далучыцца да "EHU Alumni", каб падтрымаць ініцыятыву. У сувязі з гэтым мы заклікаем перадаць гэтую інфармацыю як мага большай колькасці выпускнікоў і былых студэнтаў, дапамагчы ў арганізацыі сустрэч.

Мы з нецярпеннем чакаем Вашых прапаноў і спадзяемся на хуткую сустрэчу.


З павагай,

Ініцыятыўная група "EHU Alumni"

Далучайцеся да нашай ініцыятывы!


Кантакты

Пішыце на адрас: alumni @ ehu.lt

Напішыце, калі ласка, ваша імя і прозвішча, факультэт, аддзяленне/ праграму і год выпуску. Калі ж вы вучыліся ў ЕГУ, але не паспелі скончыць яго да закрыцця універсітэта ў Мінску ў 2004 годзе, напішыце, дзе вучыліся далей і што скончылі.


Навіны

  • 16.08.10

    2-8 жніўня 2010 г. пад Вільнюсам (Кернаве) адбылася Міжнародная летняя школа "Беларусь у еўрапейскім кантэксце: актуальныя дыскусіі пра нацыябудаўніцтва", арганізаваная Інстытутам гістарычных даследаванняў Беларусі і Дэпартаментам філасофіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.

    Далей
  • 30.07.10

    У канцы ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне Сената Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, на якім разглядаліся пытанні, звязаныя з планаваннем дзейнасці універсітэта ў наступным навучальным годзе.

    Далей
Усе навіны

Аб’явы

  • 19.08.10 - 24.09.10

    Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс на замяшчэнне пасады каардынатара па камунікацыях.

    Далей
Усе аб’явы
Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use