Беларуская | English | Lietuvių | Русский

Чаму мы выбіраем ЕГУ?

«…Ёсць Ельскі універсітэт, Гарвард, Сарбона... Ёсць нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ў кожнай краіне, якімі краіны ганарацца, якія прызнае цывілізаваная супольнасць, і прэстыж якіх бясспрэчны. Наколькі я разумею, для беларускіх абітурыентаў адрадзіўся менавіта такі універсітэт – ЕГУ. Менавіта ў ім, па сцвярджэнні ўсіх маіх сяброў і знаёмых, можна атрымаць адукацыю, якая, прыйдзе час, будзе запатрабаваная на радзіме ў поўнай меры. Я ў гэтым пытанні з імі цалкам згодзен…»

«…Адвучыўшыся год за мяжой, я з упэўненасцю магу сказаць, што нават там узровень адукацыі, прадуманасць вучэбных планаў і падрыхтоўка спецыялістаў аказаліся нашмат больш сціплымі, чым у ЕГУ. Але нават не гэта самае галоўнае. У ЕГУ я сфармавалася як асоба, менавіта ў ЕГУ выразна аформіліся мае ўяўленні аб жыцці і выразнае разуменне сітуацыі ў нашай краіне, менавіта ў гэтай ВНУ я пазнаёмілася з людзьмі, якія сталі маімі самымі блізкімі сябрамі. ЕГУ быў для мяне не проста месцам вучобы, з якім я звязвала свае навуковыя і кар'ерныя планы, але і сапраўдным месцам жыцця, дзе адбываліся найважнейшыя падзеі майго жыцця…»

«Чаму я абрала менавіта ЕГУ? Таму што гэта адзіная ў Беларусі магчымасць атрымаць адукацыю еўрапейскага ўзроўню. Мне падабаецца адкрытасць ЕГУ, яго скіраванасць на супрацоўніцтва з іншымі ВНУ ў іншых краінах. Яшчэ я захапляюся духам адзінства, што пранізвае калектыў ЕГУ… Я вельмі хачу стаць часцінкай вашай дружнай супольнасці!…»

«…Тое, што ЕГУ патрапіў у няміласць, стаў раздражняльнікам для беларускай улады, шмат пра што кажа. Напрыклад, пра ўзровень прапанаванай адукацыі, як магутнага канкурэнта і альтэрнатыву дзяржаўным ВНУ Беларусі. Акрамя таго, ён – крыніца фармавання еўрапейскага мыслення, распаўсюду ідэй дэмакратыі і лібералізму. Усё гэта мне заўсёды было блізка…»

«…ЕГУ ўяўляе цікавасць як незалежная навучальная ўстанова, якая абараніла свой пункт гледжання, не саступіўшы сваіх незалежных пазіцый перад ціскам улад; вабіць таксама еўрапейскі падыход да вучэбнага працэсу. Універсітэт з'яўляецца адным з цэнтраў беларускага нацыянальнага адраджэння, рыхтуе маладых беларускіх інтэлектуалаў, здольных сфармаваць новую нацыянальную эліту…»

«…Я думаю, веды, атрыманыя мной у вас па заканчэнні універсітэта, я здолею годна ўжыць у Беларусі – спадзяюся, да таго часу абноўленай, прызнаванай і паважанай краіне. ЕГУ – сапраўдны беларускі універсітэт еўрапейскіх стандартаў, дзе аддаецца вялікая ўвага культуры і гісторыі Беларусі, дзе паважаецца родная для мяне беларуская мова…»

«… Дзякуючы атрыманай у ЕГУ спецыяльнасці на факультэце міжнароднага права я змагу абараняць не ідэалагічныя каштоўнасці беларускай дзяржавы, а правы і свабоды простых людзей…»

«…У Беларусі можна стаць студэнтам іншай ВНУ. Але праблема ў тым, што калі ты хочаш скончыць ВНУ, табе прыйдзецца адмаўляцца ад актыўнай грамадзянскай пазіцыі…»

«Мяне прыцягвае вучоба ў ЕГУ тым, што:
ЕГУ – гэта прэстыж, поспех і вядомасць ва ўсёй Еўропе.
ЕГУ – гэта моцная база ведаў і выдатны старт у будучыню.
ЕГУ – гэта высокакваліфікаваны і дасведчаны персанал выкладчыкаў.
ЕГУ – гэта вялікі выбар разнастайных адукацыйных праграм.
Для мяне ЕГУ пашырае гарызонты ў выбары месца працы і дае вялікія магчымасці стаць запатрабаваным спецыялістам.

ЕГУ – гэта мой выбар!»

 
 

Версія для друку

СПАСЫЛКI ДА ТЕМЫ

Rambler's Top100 © 2007 EHU
Acknowledgements and Terms of Use