Званне «Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта» прысуджаецца найболей выбітным навукоўцам, дзяржаўным, грамадскім, рэлігійным і палітычным дзеячам Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.
Алесь Разанаў, вядомы беларускі паэт і перакладчык. Узнагароджаны званнем "Ганаровы доктар ЕГУ" 19 мая 2010 г. за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама плённае садзейнічанне міжкультурнаму дыялогу.
Айцец Аляксандр Надсан узнагароджаны званнем "Ганаровы доктар ЕГУ" 27 лістапада 2008 года. Такім чынам акадэмічная супольнасць ЕГУ выказала высокую ацэнку навуковых даследаванняў а. А. Надсана ў вобласці гісторыі Беларусі і гісторыі хрысціянства, а таксама яго ўнёсак у развіццё беларускай культуры і пашырэнне ведаў пра Беларусь ў свеце.
Праф. Петэр Паўлоўскі (Prof. Peter Pavlowski)
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 26 лютага 2004 г. за выбітны ўнёсак у развіццё еўрапейскага дыялогу
Праф. Андрэа Рыкардзі (Prof. Andrea Riccardi) – італьянскі даследнік гісторыі Царквы новага і найноўшага перыяду, праф. сучаснай гісторыі ў Трэцім Рымскім Універсітэце, Італія
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 11 снежня 2003 г.
Праф. Рольф Штобер (Prof. Rolf Stober) - выбітны дзеяч Нямеччыны ў галіне палітыкі і права, праектны каардынатар шэрагу міжнародных адукацыйных і даследчых праграм у галіне права, ганаровы доктар Універсітэта ў г. Дортмунд, Нямеччына
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 24 красавіка 2003 г. за значны ўнёсак у развіццё эканамічнага права і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй у сферы падрыхтоўкі юрыдычных кадраў
Стэфан Эсэль (Stéphane Hessel) - выбітны французскі дыпламат, грамадскі дзеяч, публіцыст; Камандор ордэна Пачэснага легіёна, Кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі»
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 24 сакавіка 2003 г. за выбітныя заслугі ў галіне дыпламатыі і абароны правоў чалавека
Вольга Седакова – расійская паэтка, перакладчыца, навуковец у галіне хрысціянскай культуры. Яе вершы перакладзеныя на нямецкую, французскую, італьянскую, шведскую, галандскую, грэцкую, албанскую, іўрыт, сербскую, польскую і фінскую мовы. В. Седакова ўганараваная шматлікімі літаратурнымі прэміямі, у ліку якіх Ватыканская прэмія ім. Уладзіміра Салаўёва (1998)
Узнагароджаная званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 3 сакавіка 2003 г. за выбітныя заслугі ў справе духоўнай асветы і хрысціянскага сведчання ў сучаснай культуры Усходу і Захаду
Праф. Альфрэд Гросэр (Prof. Alfred Grosser) - выбітны дзеяч у галіне адукацыі і культуры Францыі, кіраўнік акадэмічных праграм Парыжскага інстытута палітычных навук, Вышэйшай камерцыйнай школы Францыі і іншых вучэбных устаноў Францыі. Прэзідэнт Асацыяцыі па падтрымцы міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне культуры, ганаровы прэзідэнт Асацыяцыі па падтрымцы маладых дзеячаў культуры і мастацтва, Францыя. Лаўрэат шматлікіх прэмій і кавалер шэрагу ордэнаў (Францыя, Нямеччына)
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 15 снежня 2001 г. за ўнёсак у развіццё культуры, адукацыі, дасягненні ў галіне палітычных і гуманітарных навук
Праф. Кшыштаф Занусі (Prof. Krzysztof Zanussi) - выбітны польскі рэжысёр і грамадскі дзеяч, прэзідэнт Еўрапейскай кінафедэрацыі, член Папскай камісіі па культуры, Польшча
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 7 траўня 2001 г. за выбітныя заслугі ў галіне сусветнага кінамастацтва, унёсак у сучасную культуру
Вольфганг Грыгер (Wolfgang Grieger) – нямецкі бізнэсмэн, кіраўнік кансалтынгавай кампаніі «Грыгер Малізон», філантроп
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 24 кастрычніка 2000 г. за выбітныя дасягненні ў галіне эканамічнага супрацоўніцтва і ўнёсак у развіццё добрасуседскіх адносін паміж народамі Беларусі і Нямеччыны
Праф. Сяргей Аверынцаў - выбітны расійскі даследнік у галіне культуры і класічнай філалогіі, акадэмік Расійскай акадэміі навук, супрацоўнік Інстытута славянскіх даследаванняў Венскага універсітэта
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 15 траўня 2000 г. за ўнёсак у развіццё навукі і хрысціянскай культуры
Праф. Альгірдас Бразаўскас (Prof. Algirdas Brazauskas) - прэзідэнт (1993-1998 гг.), прэм'ер-міністр Рэспублікі Літва (2001-2006 гг.)
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 11 траўня 2000 г. за выбітныя дасягненні ў развіцці і ўмацаванні добрасуседскіх адносін паміж народамі Літвы і Беларусі
Праф. Мікалай Вірволь (Prof. Nikolai Wyrvoll) - вядомы тэолаг, даследнік праблемы дыялогу паміж каталіцкай і праваслаўнай царквой, дырэктар Інстытута Усходняй царквы Рэгенсбургскага універсітэта, Нямеччына
Узнагароджаны званнем «Ганаровы доктар ЕГУ» 15 студзеня 1999 г.