Чарговыя ўгодкі абвяшчэння ў сакавіку 1918 года незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ізноў нагадваюць нам пра актуальнасць для Беларусі і яе грамадзянаў прынцыпаў свабоды: адказваць за свой лёс і жыццё, выказваць уласную думку, абараняць уласную пазіцыю, вучыцца і навучаць у адпаведнасці з сумленнем, а не пануючай ідэалогіяй.
Прарэктары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) падводзяць вынікі бягучай працы, а таксама распавядаюць пра перспектывы развіцця ўніверсітэта.
Прарэктар па пытаннях адміністравання і інфраструктуры Ірэна Вайшвілайтэ характарызуе фінансавы стан ЕГУ на цяперашні момант, адказвае на пытанні пра кошт навучання і магчымасці з’яўлення сацыяльных стыпендый.
Прарэктар па акадэмічных пытаннях А.М. Калбаска адказвае на пытанні пра рэструктурызацыю ўніверсітэта, умацаванне якасці навучальнага працэсу, скарачэнне дыстанцыі паміж кіраўніцтвам універсітэта і студэнтамі, а таксама пра вывучэнне замежных моваў у ЕГУ.
Emediahub – гэта адукацыйны праект Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, мэтай якога ёсць навучанне і падрыхтоўка выкладчыкаў і студэнтаў у сферы ТБ-журналістыкі і новых медыяў.
Гуманітарная адукацыя ўключае ў сябе велізарны абсяг чалавечых ведаў у сферы гісторыі, літаратуры, замежных моваў, прыродазнаўчых навук, матэматыкі, філасофіі, мастацтва, музыкі і шмат якіх іншых навуковых дысцыплін. Незалежна ад таго, з чым будзе звязаная будучая прафесія студэнта – з медыцынай, юрыспрудэнцыяй, выкладчыцкай дзейнасцю ці тэхнічнай сферай, – цягам першых гадоў навучання ў гуманітарнай ВНУ ён заўжды будзе праходзіць даволі шырокі спектр навучальных дысцыплін.
Каб зрабіцца насамрэч адукаваным чалавекам, трэба навучыцца здабываць і засвойваць веды. Усе розныя віды разумовай дзейнасці – спробы адказаць на складаныя філасофскія пытанні, праца з літаратурнымі творамі, аналіз навуковых дадзеных і фармуляванне гіпотэз на падставе гэтых дадзеных – ёсць аднолькавымі па сваёй сутнасці, бо ўсе яны стымулююць разумовую працу чалавека, падвышаюць яго інтэлектуальны ўзровень.
Яшчэ адзін істотны плюс гуманітарнай адукацыі – развіццё здольнасці разумець сутнасць працэсаў, якія адбываюцца ў свеце, у кантэксце звязаных з гэтымі працэсамі ідэй.
08.05.12
Студэнты Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) атрымалі магчымасць праверыць свае дыпламатычныя здольнасці на першай у Літве канферэнцыі Мадэлі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (MUN), якая прайшла ў Вільні.
Далей07.05.12
Час, калі рэвалюцыя прынясе свабоду егіпецкаму грамадству, яшчэ наперадзе, сказаў мастак Махамед Алаа (Mohamed Alaa), выступаючы ў межах публічнай дыскусіі «Мастацтва і рэвалюцыя», арганізаванай Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам (ЕГУ).
Далей17.05.12 - 19.05.12
19 траўня 2012 г. у аўд. 301 навучальнага корпуса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў межах міжнароднай студэнцкай канферэнцыі «Еўропа 2012: перспектывы і выклікі еўрапеізацыі» адбудзецца круглы стол на тэму «Асаблівасці камунікацыі вынікаў палітычных кампаній у Беларусі». Мерапрыемства прысвечанае памяці вядомага беларускага палітолага, выкладчыцы ЕГУ Святланы Андрэеўны Навумавай, адной са сфер прафесійных зацікаўленняў якой была палітычная камунікацыя.
Далей